"Хто не паважае родную мову, не паважае родны народ"
"Родныя гукі... З гукаў — родныя словы... Са словаў — песьні, Казкі, паэмы, драмы, Жыцьцё, Радзіма, Народ."
"Аснова нацыянальнага адраджэньня кожнага народу – яго родная школа"
"Мова ‒ гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ."
"Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор ‒ мова"
"Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім замерлі. Не пакідайце ‒ ж мовы нашай беларускай, каб не умёрлі!"
"Лепей ніякай велічы, чым веліч на касцях народа"
"Народ без школы ў роднай мове дзічэе"
"Кніга забясьпечвае народу вечнасьць"
"Кніга – найвялікшы чыньнік культуры і гісторыі чалавецтва, кожнай нацыі і народа"
"З усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святынi народа, бяссмерця яго, ‒ ты выткана, дзiўная родная мова."
"Сэнс існавання кожнай інтэлігенцыі: яна развівае народную культуру"
"Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда вызначае: я — англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, рускі і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца ў тым, што мы — беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. А з гэтага вынікае тое, што беларус-інтэлігент адмяжоўваецца не толькі ад свайго народа, але і ад бацькоў сваіх. Мы ведаем такое здарэнне з адным нашым знаёмым настаўнікам, да якога прыехала з дому матка. У яго былі госці. Ён пры гасцях не пасмеў пазнаць свае мацеры: «Ідзі ты, кажа, кабетка, на кухню: там цябе накормяць». ("На ростанях")"
"Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу. Але йдзі і не губляй спакой. Ёсць замест прыватнай неўміручасці — Бессмяротнасць нацыі тваёй. Ты памрэш. Але ў бязмежным свеце Будуць працвітаць твой Люд і Край... Вер, што ў гэтым, вер, што толькі ў гэтым Шчасце пасмяротнае і рай."
"...ніколі ня будзем шчаслівы, пакуль чужая воля будзе гаспадаром над нашай воляй. Каб гэтага не было, мы павінны растаптаць, зніштожыць даўгавечную ману, якая вучыць, што мы ня ёсць мы, што мы нейкае нешта, якое абы накарміў, як быдла, дык і сыта будзе"
"Народная творчасць наогул, а беларуская народная творчасць увасобку ‒ гэта мора, якое хавае сабе незлічоныя скарбы. Толькі трэба ўмець гэтыя скарбы дастаць"
"Без усведамлення, што такое мова ў жыцці народа, што такое нацыянальная культура, нацыянальная гісторыя, у народа не можа быць будучыні"
"Не народ для ўрада, а ўрад для народа"
"Хай жыве светлая культурная праява, на чыей бы зямлі і ў якім бы народзе яна не праявілася"
"Я добра памятаю той дзень і час, калі ня толькі я, а ўвогуле, я так лічу, і народ, страціў свабоду. Гэта, канешне, для майго пакаленьня было на пачатку 30-х гадоў. Суцэльная калектывізацыя краіны... Ня толькі свабода, але было страчана і ўсё, зьвязанае зь ёй. Адбылася, увогуле, клясычная зьява – зьнікла свабода і, як вынік таго, зьнік хлеб. Народ на доўгія дзесяцігодзьдзі ўпаў у паласу хранічнае галадоўкі. Але рэч яшчэ ў тым, ці адчуваў ён узаемазалежнасьць свабоды і хлеба? Наўрад ці. Хаця тое выдатна разумелі бальшавіцкія кіраўнікі, якія ўпарта цьвердзілі пра "новую клясавую свабоду", якой яны ў 17-м годзе дамагліся дзеля народу. Тое, вядома, было мана, і яны ведалі тое. Мабыць, гэта разумеў і адчуваў народ, але не хацеў верыць самому сабе, бо мана была прыгажэйшая за рэчаіснасьць, прыгажэйшая за свабоду, а можа, і за хлеб таксама"
"Родная мова ў дакладным значэнні ёсць самая любімая спадчына нацыі; праз яе пасярэдніцтва лягчэй за ўсё пранікнуць у душу нацыі, закрануць пачуцці, праясніць розум, падштурхнуць адпаведную думку, заклікаць да дзеяння, змагацца са страсцямі, ствараць дабрачыннасці!"
"Свой народ трэба любіць як Бога, нават калі ён маўчыць"
"Калі народ любіць і ўшаноўвае песняй сваё гняздо, ужо гэта адно добра аб ім сведчыць"
"Кожны інтэлігент павінен адпавядаць наступным двум патрабаванням: па-першае, ён мусіць мець памкненне да ведаў, па-другое, ён мусіць імкнуцца несці свае веды на карысць народу"
"Па-за роднай культурай беларусы становяцца бессыстэмнай этнічнай масай"
"У Беларусi толькi беларусы жывуць на сваёй гiстарычнай радзiме, этнiчнай зямлi. Усю ж астатнюю частку насельнiцтва складаюць не розныя нацыi i народнасцi, а толькi iх прадстаўнiкi."
"Як кожны народ мае сваю нацыянальную душу, так ён мае і свой асаблівы склад (стыль) творчасці, найбольш прыдатны для гэтай душы"
"Занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго, ‒ гэта знача глуміць народную душу"
"Самае патаемнае для нас – гэта пакінуць народную душу ў любой песні"
"Народ можа дараваць пісьменьнікам многае, але ня можа дараваць маўчаньня ў часы, калі вырашаецца яго лёс"
"Зварушаны, нарэшце дух народны … бясплодна не засне"
"Паэт – ён гарыць, як балючы гузак на лобе абражанага народу"
"Мы не павінны адмаўляцца ад таго, з чаго мы выраслі: ад прасеянага стагоддзямі і сугучнага з намі сёння нацыянальнага музычнага ладу і ад іншых асаблівасцяў нашай народнай музыкі."
"Беларусь — аднанацыянальная краiна. У ёй толькi адзiн тытульны народ, i гэтая краiна толькi для беларусаў з’яўляецца метраполiяй, этнiчнай, гiстарычнай радзiмай, Бацькаўшчынай"
"Без нацыянальнай школы нельга не толькі забяспечыць нармальнага этнакультурнага развіцця народа, але нават гарантаваць і само яго існаванне"
"Кожны рытм, афарбаваны народнай першаасновай, заўжды будзе адпавядаць духу часу"
"Трэба любіць свой народ"
"Глоткi, якiя крычаць за народ, збрыдзяць нарэшце народу, Твары, якiя цешаць народ, палiчыць народ за шкоду. Рукi, што цягнуцца за народ, народ адсячэ па локаць. Iмёнамi, што палюбiў народ, будуць народ палохаць. Стомiцца тлум i ацiшыцца шум, скрогат свае адбудзе, Спадчыну цiха возьмуць сабе цемныя людзi. (пераклад Рыгора Барадулiна)"
"Звычайна да ўлады прыходзяць i кiруюць краiнай асобы з высокай нацыянальнай свядомасцю, адданыя культурна-моўным традыцыям уласнага народа, шчыра зацiкаўленыя ў захаваннi яго этнiчнай адметнасцi. Дзякуючы такiм асобам дзяржава здольна выратаваць свой народ ад этнiчнай смерцi ў вынiку дэнацыяналiзацыi"
"Бо няма на сьвеце злыдні больш нягоднай, чыну, вартага й праклёну і суда, чымся юдам стацца для свайго народа, чым братоў ці здрадзіць, ці прадаць"
"Веру, што для адраджэння кожнага народу мучаніцтва ёсць патрэбным; але ведаю такжа, што і справядлівасць ёсць абавязковай"
"Хрысціянства ў факце існавання кожнага народу бачыць тварэнне Бога – і Богу як найвышэйшай, Волі і Мудрасці яго падпарадкоўвае. Хрысціянства, такім чынам, згодна і з нашым прыродным розумам і пачуццём, прызнае і нават загадвае любоў Бацькаўшчыны, але гэта мусіць быць у згодзе з агульным Божым загадам любові да Бога і бліжняга, а такжа ў згодзе з Найвышэйшай Божай Справядлівасцяй і мудрасцяй"
"Калі маса братоў засмучана, няма свабоднай весялосці"