Іван Мележ
"Хто не паважае родную мову, не паважае родны народ"
"Мова ‒ гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ."
"Родная зямля грэе і аберагае"
"Навука – свет, які выклікае павагу"
"Песня сагравае. Песня не абцяжыць плечы ў паходах. Песня – нямногая з радасцей на вайне"
"Вайна закрывае ўсе далягляды"
"Жанчыны ўмеюць хаваць свае пачуцці. Нічога не зразумееш!"
"На фронце камандзір любіць байца за дапамогу, смеласць, адданасць, а баец камандзіра за кіраванне, розум, чуласць"
"Мары няясныя, няпэўныя, але яны клічуць. Нястрымна"
"Цяжка пераможаным ісці"
"Няма горшага за той суд, якім судзіш сябе сам"
"Мой дэвіз – надзея і вытрымка"
"Горш за ўсё ў жыцці – няпэўнасць. Аддаю перавагу яснасці. Няхай цяжкай"
"Новыя трывогі, новыя турботы спакваля змываюць усё, што было нядаўна"
"Нуда, калі не ведаеш, чым засмуціцца, аб чым патрывожыцца, да чаго прыкласці рукі"
"Папраўляючы, раячы, заўсёды падтрымлівайце, падбадзёрвайце"