Браніслаў Тарашкевіч — Дзяяч беларускага нацыянальнага адраджэньня, мовазнаўца, перакладчык, публіцыст, аўтар клясічнага беларускага правапісу. Акадэмік АН БССР (1928).
"Аснова нацыянальнага адраджэньня кожнага народу – яго родная школа"
"Народ без школы ў роднай мове дзічэе"
"Добра часам хоць падаць якую думку, задаць якое пытанне. Думка дарма не згініць, мо другі хто калі на яе адкажа"
"Ужо самая вайна – гэта пачатак гаспадарчага крызісу"
"Зык, літара – гэта толькі цень, а слова – кроў і косць, жывое цела ў нашых душах, дарагое, майстэрнае начынне – у ім наш духовы набытак"
"Паміж жыццём і лозунгамі надта вялікая супярэчнасць"
"Апошні подпіс і пячаць на дыплом гераізму ставіць толькі смерць"
"Дэмакратызацыя культуры – без гэтага свабоды палітычныя – адна мёртвая літара"
"Сёння не быць сляпым – і на заўтра мець гатовую думку"
"Хочучы быць тварцом міру, трэба мір спраўна прыгатаўляць"