Кастусь Каліноўскі
"Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжэ ня будзе!"
"Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасьця на вышыню нашых магіл"
"Няма, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек мае розум і навуку ў галаве"
"Не народ для ўрада, а ўрад для народа"
"Трымайцеся разам, не завадзіце адзін з другім сварак, выкіньце са свайго сэрца тую нянавісць адзін да другога, каторую вашы ворагі ў вас засяваюць, каб вы ў гэтай братазабойственнай вайне патрацілі свае сілы і не маглі ваяваць з праўдзівымі вашымі ворагамі і гныбіцелямі"
"Ведайце добра, пакуль вы ўсе разам ‒ вы сіла, а як разлучыцеся ды пойдзеце кожны па сабе, дык тады вас перадушаць, як мух. Вазьміце куль саломы і паспрабуйце яго зламаць. Які бы чалавек ні быў, а цэлага куля не зломіць, а як развязаць куль ды па горстачцы ‒ дык і малы дзяцюк не толькі куль, але і цэлы воз саломы пераламае. Таксама гэта і з вамі"