Максім Танк
"З усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святынi народа, бяссмерця яго, ‒ ты выткана, дзiўная родная мова."
"Чалавек памірае, калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём"
"Усе дарогі бясконцыя, апрача той, якая вядзе на могілкі"
"Самая большая памылка Бога, што ён стварыў чалавека, які стаў і яго забойцам..."
"Гісторыя нагадвае склад запасных частак, зь якога кожны цягне патрэбную для сябе дэталь"
"Народ можа дараваць пісьменьнікам многае, але ня можа дараваць маўчаньня ў часы, калі вырашаецца яго лёс"
"Я такіх паэтаў не страчаў, якія маглі б напісаць лепш, але напісалі горш"
"Кажуць: зло нараджае зло. А найчасьцей – яго нараджае надзея на адпушчэньне грахоў"
"Ня вер, калі праклінаюць цябе званамі ўсіх званіц. Яны скрыта моляцца, цалуючы цябе"