Уладзімер Караткевіч
"Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе, Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў"
"Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў"
"Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа або нечым значным на сваёй"
"Кожную кнігу трэба пісаць так, нібы гэта твая лепшая і апошняя"
"Кожны чалавек хоча кахаць і быць каханым, народжаны для кахання, шукае яго ўсё жыццё, моліцца яму і памірае з думкамі аб ім..."
"Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто ‒ і тады пераможаш"
"Каханне не памірае. Яно вечна застаецца ў грудзях лікуючай тугою слоў, Безнадзейным болем і непатольнай пяшчотай, Калі нічым не дапаможаш, хаця сэрца аб зоры разбі"
"Забяры ў чалавека ў адзін дзень сваякоў, хлеб, волю, мову. Ён жа ўзбунтуецца. Ён зброю возьме. А тут ціснуць патроху, па каліву, па слоўцу, па чалавеку, па песні — непрыкметна адбіраюць"
"Уся паэзія – ад кахання"
"... у сваёй мове ён мог бы стаць вялікім. У чужой ‒ толькі вышэй за сярэдняга"
"Але каханне не памірае..."
"Галоўным быў не хлеб. Галоўнай была свабода"
"Чалавек, які робіць крыўду другому, у рэшце рэшт крыўдзіць сябе"
"Прыгнёт нараджае не толькі рабоў. Са слабых ‒ магчыма. Але з моцных ён нараджае волатаў!"
"Лепей ніякай велічы, чым веліч на касцях народа"
"Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак"
"Самая вялікая ўзнагарода, калі цябе хваляць тыя людзі, якім табе неяк не здарылася ў жыцці выпадку дапамагчы і зрабіць дабро. І самая вялікая бяда, калі цябе лае і ганьбіць той, каму тое дабро ты ўсё жыццё рабіў"
"Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў"
"Той, хто кахае — бессмяротны. Ён у кожную хвіліну перажывае стагоддзе. I ён — вораг смерці. Таму, што смерць не для кахання, не для маці тваіх дзяцей. А ўжо для дзяцей, для твайго бяссмерця — менш за ўсё… Толькі кахаць"
"Абяцаюць нам новы раскошны дом, Але тут нам жыць і канаць, Тут пад кожным навекі здабытым бугром Нашы продкі забітыя спяць. Яны аддалі нам меч і касу, Слова з вуснаў, цяпер нямых... І нам немагчыма пайсці адсюль І пакінуць са смерцю іх"
"Дзве старонкі, дваццаць ці дзвесце... А можа, тысячы тысяч? Усё адно, нават іх будзе мала, каб годна ўславіць цябе, родная беларуская мова. Таму што мільёны тваіх людзей самім існаваннем сваім з самага пачатку дзён кожным трапным словам, кожнай любоўнай ці гнеўнай думкай, кожным знішчальным, здзеклівым, іранічным або, наадварот, добрым, лірычным сказам славяць цябе. І славіць будуць, пакуль не скончыцца жыццё людское і думка людская на Зямлі"
"Ёсць адзіна годны шлях: служыць айчыне да крывавага поту, не чакаючы ўзнагароды ад людзей і лёсу, проста таму, што іначай нельга"
"Гісторыя... Мне здаецца, супраць яе больш за ўсе лямантуюць тыя, каму нявыгадна, каб людзі разбіраліся ў сенняшнім дні"
"Дзеці – усьмешка Божая"
"Душа твая належыць толькі Богу і гэтым палям, шабля – ваяводзе справядлівай вайны, жыццё – усім добрым людзям, сэрца – каханай. Але гонар і чэсць – яны належаць толькі табе і больш нікому"
"Лепей недаесці, як ястраб, чым пераесці, як свіння"
"Жыццё – даброта. Найвялікшая даброта, якая дадзена кожнаму, нягледзячы на ўвесь боль"
"Лепей за ўсё смяяцца з сябе. Ніхто не крыўдуе"
"Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу. Але йдзі і не губляй спакой. Ёсць замест прыватнай неўміручасці — Бессмяротнасць нацыі тваёй. Ты памрэш. Але ў бязмежным свеце Будуць працвітаць твой Люд і Край... Вер, што ў гэтым, вер, што толькі ў гэтым Шчасце пасмяротнае і рай."
"Стома – смерць. Ідзі вышэй сіл сваіх, і станеш жыць доўга"
"Людзі нараджаюцца роўнымі перад сваім сумленнем"
"Аптымізм беларускі ў тым, што калі мы, нягледзячы на ўвесь песімізм і безнадзейнасць мінулага, усё ж жывём, значыць, у нас ёсць падставы гаварыць аб лепшым будучым"
"Нельга давацца ў рукі хлусні"
"Прайграць не прыніжэнне. Прыніжэнне – кпіць з таго, хто мужна прайграў"
"Народная творчасць наогул, а беларуская народная творчасць увасобку ‒ гэта мора, якое хавае сабе незлічоныя скарбы. Толькі трэба ўмець гэтыя скарбы дастаць"
"Не будзь гарматным мясам для чужых капрызаў"
"Ва ўсіх нас ёсць толькі адзін жорсткі суд – суд над сабою"
"Гіене ‒ баяцца, сабаку ‒ вішчаць, Свінні ‒ рыцца ў гноі сваім, А льву патрэбны калючы гушчар, Родны край і свабода ў ім. П'ю за тое, каб нам сярод родных лясоў Не вішчаць, не дрыжаць, не крывіць, Бо ўсе мы тут не з гіен і не з псоў, Бо мы ‒ сапраўднай крыві"
"Задумайся над сур’ёзным і ўсміхніся жарту. І ў жарце адшукай сур’ёзнае, а ў сур’ёзным – цень усмешкі"
"І які той цяжар ні будзе, Ён веры маёй не сагне: Мяне пахаваюць людзі, Лепшыя за мяне."
"Існуе няпісаны (і неабвержны) закон, які цудоўна ведаюць усе па-сапраўднаму адукаваныя і культурныя людзі: чым лепей ведаеш нейкую мову (і гэта можна сказаць не толькі пра мову, але і пра краіну, навуку, сяброў, многіх жанчын, мастацтва і г.д.) – тым больш яна прыгожая і значная"
"Тады дзяржава моцная, калі моцны ўвесь люд, да апошняга чалавека. Іначай, калі моцны адзін цар ды купка ягоных дарадцаў, тады рана ці позна дзяржава грыміць дагары глінянымі нагамі"
"Права на праўду заўсёды жыве"
"Абапірайся на цвёрдых, сумленных, хай непакорліва-самастойных, але непадкупных"
"Душа чалавека, падобна як алень каля вод, шукае ісціну"
"Першыя ў гонары, першыя і ў свінстве"
"Маўчанне адназначным не бывае"
"Ёсць і ў вас, як і ў іншых, святыня. Не давайце святыні псам!"
"У брахуна павінна быць выключная памяць"
"Нязносны гонар тым, што робім сёння. Дулю! Вазьмі ў звычай, сын герояў і багоў, Не пагарджаць святым сваім мінулым, А заслужыць яшчэ, і вартым быць яго"
"– Ці ж Бог даў беларусу дзюбу, каб ён пішчаў? – А для чаго? – Лушчыць арэхі ды цалавацца! А ну, святыя, давай вялікую малітву!"
"Зямлёй і людзьмі рухае дух змагання"
"Нельга бясконца доўга стрымліваць самае святое ‒ урэшце адбудзецца выбух..."
"Наконт таго, ці шмат здолее адзін. Нават адзін здолее, калі да канца"
"Абыякавы да мінулага ня мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсьць першы кандыдат на маральную, а затым і фізычную сьмерць. Усё адно хто гэта ‒ чалавек ці народ"
"Калі чалавецтва ідзе да спрошчанасці казарменнай – тады адна мова, калі да складанасці – мноства"
"Я ведаю, што пры словах “непарушны”, “непадзельны”, “адзіны”, калі іх гаворыць мацнейшы, сапраўдных людзей цягне разбіць непадзельнасць, разбурыць непарушнасць. Бо гэта замаскаваны ланцуг рабства"
"Лепей няверныя перакананні, чым зусім без іх"
"Адзінка толькі тады “нічога не можа”, калі яна – амёба (ды й тое можа; скажам. Можа, каб горад вымер ад дызентэрыі, калі ты амёба – носьбіт гэтай заразы). Або проста носьбіт рэптыльнай баязлівасці"
"Край мой! Родная мая зямля! Як жа мне жыць, калі я пайду з цябе? Як мне быць, калі я памру і, можа, быццё маё яшчэ некаторы час не скончыцца — і гэта й ёсць абяцанае мне пекла? Без цябе."