Васіль Быкаў — сусьветнавядомы беларускі пісьменьнік, дзяяч беларускага нацыянальнага Адраджэньня. Адзін са стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту. Беларусы часта называюць Васіля Быкава "сумленьнем беларускай Нацыі".
"Я ‒ беларус, мая родная мова ‒ беларуская"
"Будзе незалежнай Беларусь ‒ будзе ўсё. У тым ліку мова і культура. Ня будзе незалежнасьці ‒ хутка ня будзе нічога!"
"Пакуты робяць чалавека чалавекам. Чалавек без пакут ‒ трава"
"Вайна бязлітасная да кожнага"
"Вайна надзіва сляпая ў адносінах да людзей і далёка не па іхніх заслугах распараджаецца жыццямі"
"Я веру, што Беларусь жыве і будзе жыць. Зробім-жа ўсё дзеля гэтага"
"Чалавек, які аднойчы адмовіўся ад волі, назаўжды робіцца вязнем"
"Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным"
"Нацыяналізм вялікай нацыі непазбежна перараджаецца ў шывінізм і імперыялізм, а нацыяналізм малой нацыі, якім бы ён ні быў, накіраваны перш за ўсё на выжыванне сваёй нацыі сярод іншых"
"Мова – аснова ня толькі нацыянальнай культуры, але і існаваньня нацыі, існаваньня этнасу"
"Цяпер ідзе разгром нацыянальнай культуры. Беларускую мову, і без таго пераўтвораную ў помесь, ў трасянку, улады канчаткова перасталі падтрымліваць і сказалі, што яна ім непатрэбная"
"Нармальны працэс культурнага развіцця павінны быў выглядаць так: спярша ў самым поўным аб’ёме – уласная культура, затым іншыя – расейская, нямецкая, польская, ангельская – чым болей, тым лепш, наколькі хапае да таго здольнасцяў грамадства ці асобнага яго члена"
"Калі б Беларусь была менавіта незалежная, няхай бы яна была бедная, неразьвітая, адсталая ці слаба разьвітая – але калі б яна мела незалежнасьць, усё астатняе прыклалася б. А пакуль што яна не Беларусь, яна проста ператвараецца ў чарговую губэрню Расеі. Хіба не пра гэта сьведчыць уся палітыка сучаснага беларускага рэжыму?"
"Порахам чалавека ня выхаваеш"
"Талент мае права гаварыць народу ўсю праўду пра яго існаванне, часам горкую праўду"
"Мне цяжка працаваць там, дзе няма свабоды"
"Кожнаму наканавана прайсьці свой шлях да свабоды асобна"
"Чалавек, часам нягледзячы ні на што, становіцца вышэй за свой лёс і, значыцца, вышэй за магутную сілу выпадку"
"Каб дасягнуць мэты, часам трэба да апошняй магчымасці змагацца з магутнаю сілай абставін"
"Не дасі адразу адпор ‒ неўзабаве ўзаб'юцца на карак і будуць ехаць, колькі каму захочацца"
"Няхай на іхнім баку перамога, але на нашым баку — ісціна. Праўда, з якой выстаім!"
"Нацыянальная сымболіка – атрыбут нацыі. Але яе ў нас скралі, нахабна абрабавалі нацыю, што страшней за эканамічны рабунак і аналягічна нацыянальнаму генацыду. Ужо адно тое, ня кажучы пра рабунак свабоды, робіць рабаўнікоў злачынцамі – злачынцамі перад нацыяй. Нават калі яны спрабуюць падмяніць, падкласьці замест сьвятыні фальшыўку і патрабаваць да яе павагі як да сьвятыні. Гэта ўжо падвоенае злачынства"
"Праўда ў гісторыі ‒ функцыя адназначная, з яе робяць урокі. З хлусні ніякіх урокаў не зробіш, апроч новай хлусні"
"Толькі пры свабодзе і Незалежнасьці магчымы працяг беларускай гісторыі"
"Талент ‒ гэта труба, вечавы звон, барабан, але не жалейка і не свісцёлка... ён з'яўляецца на свет не для таго, каб усыпляць элегіямі, а каб гучаць як сігнал трывогі"
"Нявыказаная сёння праўда можа застацца нявыказанай ніколі"
"...рана ці позна самы жорсткі і ўсеўладны дыктатарскі рэжым рухне. Рухне зусім не таму, што яго скінуць нейкія рэвалюцыйныя сілы, а по той прычыне, што матэрыяльна ён будзе пазбаўлены магчымасцей для развіцця"
"Кепска неяк уладкавана ў жыцці, што ўсё ‒ і благое і добрае ‒ пазнаецца часам праз боль няўдач і памылак"
"Невялікі спакойны кут, пісьмовы стол, белае папера – гэтага хапае мне. Ня менш важная і ўпэўненасьць у тым, што мяне сярод дня ня схопяць на вуліцы незнаёмыя людзі, якім за гэта заплацілі. Я стары і ня ведаю, ці дачакаюся зьвяржэньня дыктатара Лукашэнкі"
"Напэўна, самае дзейснае, самае практычнае ‒ прымусіць чалавека заглянуць у сябе, прымусіць яго ўбачыць, які ён ёсць, што ў ім ёсць подлае, а што добрае. Калі ён разбярэцца ў сабе з дапамогай мастацтва, то і будзе вынік"
"Яны самi сябе павiнны прыкончыць. Рана цi позна. Як павукi ў банцы. Калi ў банку да iх кiнуць, напрыклад, шаршня, яны ўсе наваляцца на яго i заб’юць у момант. А калi iх там не чапаць ‒ самi сябе пажруць. Бо нiкога ня жраць яны ня могуць"
"Не перамогчы ў сябе карысталюбца, баязліўца, не пераможаш ворага. Гэты пытанне жыцця і пытанне гісторыі"
"Мы ведаем з гісторыі, што многія народы за сваю незалежнасць пралілі мора крыві. У нас жа гэта адбылося без асаблівых высілкаў і вялікіх дэбатаў... Відаць, незалежнасць патрабуе другой цаны, другой платы"
"У грамадзтве, дзе кожны трэці – камуніст, а кожны другі – сексот, цяжка разьлічваць на перамогу дэмакратычнымі сродкамі"
"Нацыянальнасведамая частка грамадства наіўна кідаецца ў спрэчку наконт пераваг дзвюх граматык – Тарашкевічавай і наркомаўкі, дыскутуючы аб разыходжанні ў трактоўцы мяккасці падвоеных зычных, а ў той час камуністычныя ўлады прыбіраюць пад сваю апеку ўвесь друк, маючы на мэце канчаткова ўсталяваць расейскае аднамоўе... сацыялагічныя інстытуты і агенцтвы, што сядзяць на ўтрыманні ўрада, і ў любы момант з высмактанымі з пальцаў лічбамі могуць даказаць, што беларусы – супраць беларускай мовы, а КПБ – самая папулярная сярод іх партыя..."
"Апошнімі гадамі ў Беларусі выпрацоўваюцца мадэлі таталітарызму, якія потым дзейнічаюць у Расеі"
"Як гэта ні сумна, трэба прызнаць, што гісторыя сапраўды нічому не вучыць. Зараз, як і заўжды, наперадзе культуры і нават наперадзе эканомікі зноў ідэалогія з яе імперскай палітыкай, якія спакваля падпарадкоўваюць сабе ўсё, у тым ліку і правы чалавека"
"Як і ўсе пакуты, адну душу яны спархняюць, а другую гартуюць да трываласці сталі"
"Я добра памятаю той дзень і час, калі ня толькі я, а ўвогуле, я так лічу, і народ, страціў свабоду. Гэта, канешне, для майго пакаленьня было на пачатку 30-х гадоў. Суцэльная калектывізацыя краіны... Ня толькі свабода, але было страчана і ўсё, зьвязанае зь ёй. Адбылася, увогуле, клясычная зьява – зьнікла свабода і, як вынік таго, зьнік хлеб. Народ на доўгія дзесяцігодзьдзі ўпаў у паласу хранічнае галадоўкі. Але рэч яшчэ ў тым, ці адчуваў ён узаемазалежнасьць свабоды і хлеба? Наўрад ці. Хаця тое выдатна разумелі бальшавіцкія кіраўнікі, якія ўпарта цьвердзілі пра "новую клясавую свабоду", якой яны ў 17-м годзе дамагліся дзеля народу. Тое, вядома, было мана, і яны ведалі тое. Мабыць, гэта разумеў і адчуваў народ, але не хацеў верыць самому сабе, бо мана была прыгажэйшая за рэчаіснасьць, прыгажэйшая за свабоду, а можа, і за хлеб таксама"
"Падпісаньне саюзнай дамовы – гэта ня толькі сумная справа, гэта ўвогуле злачынства стагодзьдзя. Гэта, безумоўна, генацыд беларускай нацыі – канец яе гісторыі"
"Як сказаў адзін мой знаёмы медык, гэта не эканоміка, гэта клініка. Мабыць, ён правы"
"Чалавек сталага ўзросту вельмі рызыкуе, калі выносіць нейкія ацэнкі моладзі: яны заўсёды будуць несправядлівыя"
"Шляхі-дарогі роднага краю ўплываюць на шлях чалавечага жыцця"
"Менавіта нацыяналізм, паводле Фрэнсіса Фукуямы, найбольш спрычыніўся да вызваленьня народаў ад камуністычнай дыктатуры. Не лібэралізм, не дэмакратыя – а менавіта нацыяналізм заняволеных камунізмам народаў. Там, дзе гэты працэс быў завершаны, зьявілася магчымасьць пераходу да дэмакратычнага лібэралізму, а дзе не завяршыўся, дзе стаўся затрыманы рэакцыйнымі сіламі – там нацыяналізм па-ранейшаму надзённы. Бо толькі нацыяналізм з найбольшай выніковасьцю здольны аб”яднаць сілы грамадзтва ў ягоным дэмакратычным разьвіцьці"
"Пакаленні людзей, якія за шмат гадоў прызвычаіліся існаваць у дагары нагамі перакуленым свеце, па той бок славутага люстэрка, і на старасці год не здольны зразумець свае трагедыі, ‒ гэтыя пакаленні для нацыі страчаны, таксама як і для чалавецай гісторыі"
"Жульніцкія і шулерскія прыёмы не раскрываюцца, а яны, безумоўна, мелі месца ў беларускіх выбарах... У нас да гэтага часу камуністы ходзяць з партрэтамі Леніна-Сталіна. А наперадзе іх ідзе прэзыдэнт Лукашэнка. Беларусь выпала з нармальнага, натуральнага гістарычнага эўрапейскага працэсу. Беларусь – гэта анамалія... Выйсьце для яе – наперадзе, а яна каціцца назад. Таму інакш як самагубства я не магу гэта расцаніць"
"[пытаньне : «вас не хвалюе, што большасуь людзей чытае дэтэктывы і фантасціку? »] большасць чытае дэтэктывы? Я вам скажу, што яшчэ больш людзей есць улетку агуркі ці п’е гарэлку..."
"Што тычыцца пазiцыi ўладаў да мяне, да гэтых усякiх кампанiй знявагi, то я скажу, што яны мяне мала чапаюць. Ад такiх улад iншага чакаць нельга. Я б куды горш сябе адчуваў, каб гэтыя ўлады пачалi мяне хвалiць, наблiжаць i адоваць прывiлеямi... А калi мяне там лаюць i паносяць гэтыя людзi, ну, мабыць, так сказаць, я ў iх вачах гэта заслужыў ‒ i гэта нармальна..."
"Верныя рыцары рашучай фразы, яны сьпярша ап'янілі тых, хто іх слухаў на ўсіх тых шматлюдных мітынгах, а затым неўпрыцям і самі паверылі ў свае прыгожыя словы. Калі ж і самі сталі нявольнікамі ўласных хмельных прамоваў, тады ўжо нічога нельга было ні спыніць, ні перайначыць"
"...на Захадзе, дзе сацыяльныя канфлікты невялікія, дзе чалавек дасягнуў многага – ну, калі не цалкам шчаслівага, дык хоць бы забяспечанага жыцця, ‒ там палітызаваная літаратура патрэбна, можа, у меншай меры. Там літаратура можа дазволіць сабе захапляцца нейкімі драбніцамі жыцця, але каб у нас..."
"Нельга з феадалізму адразу сягнуць у сацыялізм, з эканамічнага прымітыву Верхняй Вольты інтэгравацца ў высокаразвіты Еўрапейскі Эканамічны Саюз, ад бальшавіцкага лікбезу ўзвысіцца да сучаснай еўрапейскай культуры. Мусіць, спярша трэба назапасіць эканамічны, культурны, маральны капітал"
"Усімі даступнымі спосабамі трэба змагацца за родную мову"