Максім Багдановіч
"Добра быць коласам, але шчасьлівы той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?"
"У родным краю ёсць крыніца Жывой вады"
"Сэнс існавання кожнай інтэлігенцыі: яна развівае народную культуру"
"Ўсё знікае, праходзіць, як дым, Светлы ж след будзе вечна жывым"
"Ах, колькі ёсць красы цудоўнай поруч з намі, Калі глядзець вакол дзіцячымі вачамі!"
"Выціскаючы беларускую мову з школы, мы хілім да растраты вынікаў велізарнай, шматвяковай духоўнай працы цэлага народа, збіваем думку дзіцяці з натуральных псіхалагічных сцяжынак і груба абцінаем ягоны душэўны свет"
"Баронячы наш народ, мы павінны бараніць і нашу культуру. І што б там не было, а гмах яе, калісьці распачаты, павінен быць збудованы да канца"
"Нашто ж на зямлі Сваркі і звадкі, боль і горыч, Калі ўсе мы разам ляцім Да зор?"
"Рупная пчала ўмее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак"
"Жывеш ня вечна, чалавек, – Перажыві ж у момант век!"
"Дзіцё, што ў коласе зярно"
"Хваробы лечаць і атрутамі"
"Хто мы такія? Толькі падарожныя, ‒ папутнікі сярод нябёс"
"Старадаўняй Лiтоўскай пагонi Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць!"
"Калісь глядзеў на сонца я, Мне сонца асляпіла вочы. Ды што мне цемень вечнай ночы. Калісь глядзеў на сонца я"
"Проці цячэньня вады Зможа толькі жывое паплыць, Хвалі ж ракі заўсягды Тое цягнуць, што скончыла жыць"
"Ёсць адна толькі мудрасць жыцця і яе шаную; Вось што кажа яна: Калі хочаш праўдзіва ты жыць, дык пей чару любую, Але толькі да дна"
"Жыві і цэльнасці шукай, Аб шыраце духоўнай дбай. І ў напружэнні паўнаты Свайго шырокага жыцця Без болю, ціха зойдзеш ты Ў краіну забыцця"
"Глухі людскі натоўп"
"Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба з цярпеннем. Як ударыш ты ім, ‒ ён, як звон, зазвініць, Брызнуць іскры з халодных камення"
"Мудры і кіпучы верш … ‒ як дар прыроды, Вінаграднае, густое, цёмнае віно: Дні ідуць, праходзяць годы,‒ Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно"
"Чалавечай душы няхораша мацаць рукамі. Далікатныя людзі самі ведаюць гэта, а недалікатным аб гэтым напамінаюць"
"Трэба журыцца душою на свежых магілах пуста пранёсшыхся дзён"
"Кожны інтэлігент павінен адпавядаць наступным двум патрабаванням: па-першае, ён мусіць мець памкненне да ведаў, па-другое, ён мусіць імкнуцца несці свае веды на карысць народу"
"Як кожны народ мае сваю нацыянальную душу, так ён мае і свой асаблівы склад (стыль) творчасці, найбольш прыдатны для гэтай душы"
"Дай Бог арла варонай не назваць; Варону жа арлом – нічога"
"Занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго, ‒ гэта знача глуміць народную душу"
"Зварушаны, нарэшце дух народны … бясплодна не засне"
"Бачанаму мной – я годны веры сведак"
"Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсьць той спажытак для душы"
"Ёсць на свеце такія бадзягі, Што не вераць ні ў Бога, ні ў чорта, Ім прыемны стракатыя сцягі Караблёў акіянскага порта"
"Не хіліцца з бяды, не пужацца агня, Бо мы толькі тады дачакаемся дня, Калі нас не здалее змаганне злякаць"