Натальля Арсеньнева — Беларуская паэтка, перакладніца, драматург. Дзяячка беларускага нацыянальнага Адраджэньня. Аўтар духоўнага гімна беларусаў "Магутны Божа".
"...Ускрэсьне Край, бо й Ён ускрос! Мацней за сьмерць, за ўсё, каханьне зямлі, дзе ад дзіцяці ўзрос... Устань-жа, ўстань, ускрэсьні сяньня, мой Край, як уваскрос Хрыстос!"
"Бо няма на сьвеце злыдні больш нягоднай, чыну, вартага й праклёну і суда, чымся юдам стацца для свайго народа, чым братоў ці здрадзіць, ці прадаць"
"Стаконна, стамечна, стамільна йрве зь ветрам Пагоня у Вільню"
"Хто згінаць прывыкне шыю ‒ ўжо вачэй ня ўзьніме угару"