Якуб Колас
"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову"
"Шчасце можа быць поўным толькі тады, калі ўсе вакол цябе адчуваюць сябе шчаслівымі"
"Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму. Чалавек без радзімы ‒ бедны чалавек"
"Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар"
"Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш"
"Сэнс жыцця нашага ‒ бесперапынны рух"
"Свая зямля – вось што аснова!"
"Корань навукі горкі, ды плады яго салодкія"
"О край мой мілы! Ўсёй душою Хачу злучыцца я з табою, Ў тваіх палях пазычыць сілу, Ў тваёй зямлі сысці ў магілу…"
"Няма чаго чакаць панукі, Калі работы поўны рукі"
"А будзе йсці навука туга, Падгоніць бацькава паруга!"
"Зямля дасць волі, дасць і сілы, Зямля паслужыць да магілы, Зямля дзяцей тваіх не кіне, Зямля – аснова ўсёй айчыне"
"Час такі дарагі, што яго вельмі мала, каб жыць"
"Шчасце – гэта гармонія"
"Набыць дабра не надта лёгка, Яно, як шклечка тое, крохка: Чуць да яго не так кранешся І з чарапкамі астанешся"
"Часамі самае маленькае знаходзіцца ў блізкай і цеснай сувязі з самым вялікім. Трэба толькі ўмець знайсці месца іх стыку"
"Толькі на ўласных каранёх дае дрэва багаты плод"
"А вось, як будзеце вучыцца, То можна сэнсу і дабіцца"
"Сэнс нашага жыцця — несупынны рух"
"Без атак і абароны няма сапраўднае вайны"
"Дарогі, вечныя дарогі! Няма канца вам, ні супыну; Вы жывы кожную часіну. То поўны чараз спадзявання, То страхаў цёмнага знікання"
"Не прыпадабняйся свінні, што наеўшыся жалудоў, стала лычом рыць карэнні таго дуба, на каторым выраслі яны"
"Смех гаворку аздабляе"
"Няма чаго мянціць языкам, А крык, як быў, і будзе крыкам"
"Назад ня прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае"
"Калі парушаюцца драбязговыя правы, то чалавек гатоў грызьціся за гэта і кусацца зубамі; там жа, дзе разьбіваецца сама аснова, прынцып, ён згінае сваю галаву і моўчкі падстаўляе яе пад абух"
"Агонь блішчыць, як воўча вока"
"Жыві і з Богам разжывайся"
"Усё сваю дарогу мае"
"Эх, досвітак маленства, лета! Вамі навек душа сагрэта!"
"Дарога паслушна волі Бога"
"Я не зайздрошчу тым з вас, брацці, Каго спрадвечныя закляцці Не парушалі, не тамілі І цяжкім каменем не білі І для каго ўвесь гэты свет Ёсць аднае цялежкі след, Пытанні толькі дабрабыту, Дзе ўсё прыводзіцца к карыту"
"Забілі зайца, не забілі, Але ж, брат, гуку нарабілі"
"У істоце кожнага страху ляжыць наша няведаньне, наша цемната"
"І так, бывала, наясіся, Што хоць на пупіку круціся"
"Але раз ты наважыў дзела, Ідзі станоўка, роўна, смела, Ідзі, назад не аглядайся І на другіх не пакладайся!"
"Няхай надзея Гарыць у сэрцы і мацнее"
"Крыкі спрэчкі не разьвяжуць"
"Не любіць зайздрасці пчала"
"Дзень добры, новая мясціна! Спаткай ты нас, як маці сына"
"Таемны вы, зямлі скрыжалі! Чаго ў сябе вы не ўпісалі!"
"Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда вызначае: я — англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, рускі і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца ў тым, што мы — беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. А з гэтага вынікае тое, што беларус-інтэлігент адмяжоўваецца не толькі ад свайго народа, але і ад бацькоў сваіх. Мы ведаем такое здарэнне з адным нашым знаёмым настаўнікам, да якога прыехала з дому матка. У яго былі госці. Ён пры гасцях не пасмеў пазнаць свае мацеры: «Ідзі ты, кажа, кабетка, на кухню: там цябе накормяць». ("На ростанях")"
"Мы, беларусы, хітрыя — чорта абдурым ("На ростанях")"
"Сваё роднае, матчына слова мацней закранае струны сэрца ("На ростанях")"