Янка Купала
"Не шукай ты шчасця, долі. На чужым, далёкім полі"
"Хто не разумее беларускай мовы, той не павінен займаць урадовай пасады на Беларусі"
"Чалавек з зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца — засохне, адбяры ў чалавека зямлю — згіне"
"Дурню плюнь у вочы, а ён скажа: дождж ідзе!"
"Дум не скуеш ланцугамі"
"Паўстань, народ! Прачніся, беларусе! Зірні на Бацькаўшчыну, на сябе! Зірні, як вораг хату і зямлю раструсіў, Як твой навала злыдняў скарб грабе!"
"Хай толькі асвеціць Вас адна вялікая думака, ‒ аддаць усё для сваёй Бацькаўшчыны, нават жыццё, калі яна Вас да гэтага пакліча"
"...ніколі ня будзем шчаслівы, пакуль чужая воля будзе гаспадаром над нашай воляй. Каб гэтага не было, мы павінны растаптаць, зніштожыць даўгавечную ману, якая вучыць, што мы ня ёсць мы, што мы нейкае нешта, якое абы накарміў, як быдла, дык і сыта будзе"
"Нам даюць наш сцяг у рукі і гэты сцяг мы павінны з трыумфам вынесці на жыватворнае святло будучыны, вынесці з гордасцю, з гонарам і славай, ‒ сцяг не абы-які, а свой, беларускі"
"Спольна і згодна працаваць над адраджэньнем сваёй вялікай старонкі, здабываць для сябе лепшую долю ‒ вось наша праўдзівая мэта ў жыцьці."
"Ганьба таму чалавеку, што рукі апусціць, як перавяслы, і чакае, пакуль сама доля к яму прыйдзе ў хату і папросіцца, каб прыняў яе з ласкі свае! Ганьба таму, хто, вочы на ўсё заплюшчыўшы, будзе ісці ўцёртай здавён сцежкай няпраўды і бяспраўя, думаючы, што іначай быць ніколі не можа і што не ў яго волі змяніць стары парадак бессумленнага жыцця! Ганьба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, валочыць яго пакорна, як вол стары, не парываючыся нават хоць на час выпрагчыся з гэтага ярма, паганячага пачуццё яго чалавечае!.."
"З квяцістымі сонечнымі думкамі, з нязломнай верай у лепшую долю і волю пойдзем усё наперад і наперад пад святым Сцягам вольнай Беларусі. Змагайся і стань вольным, Беларускі народ!"
"Воля ‒ сонейку роўня"
"Голы разбою не баіцца"
"Уставай жа, Беларусі Народзе! Пасылай сваіх сыноў бараніць свой мілы, любы край і стаяць на варце твайго дабра, твайго жыцця, твае незалежнай Беларускай Дзяржавы!"
"Беларускі сьцяг уваскрос!"
"Хай жыве светлая культурная праява, на чыей бы зямлі і ў якім бы народзе яна не праявілася"
"...Калісь амэрыканцы, змагаючыся з Англіяй за сваю Незалежнасьць, напісалі на сваім сцягу несмяротныя словы: "Амэрыка для амэрыканцаў". І гэта памагло: сягоння Амэрыка вольная. Павінны пайсці і мы па яе слядох і напісаць агністымі рунамі на сваім сцягу: "БЕЛАРУСЬ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ!""
"Хай жа Беларусь пакажа, што яе верныя сыны здольны праліваць сваю гарачую кроў не толькі на чужую карысць і панаваннне, але таксама патрапюць здабыць і для сваёй зямлі лепшую долю і лепшую славу"
"На цябе, наша моладзь, надзея Нашай сумнай, забранай зямлi. Твой арлiны палёт цьмы развее I запалiць веквечны агнi. Ты разбудзiш прыспаныя сiлы I на вольны паклiчаш прастор З забыцця беспрасветнай магiлы Да блiскучага сонца, да зор!"
"Але вырасла ўжо новая сіла, каторая павядзе за сабою беларускі народ. Ён зразумее нарэшце, што ніякая надворная апека не задаволіць яго патрэб, што ніхто не дасць спакою і парадку, апроч яго самога. Толькі ён сам уладар свае зямлі, гаспадар свайго краю, вызваліць сябе з свае нядолі. Толькі незалженая Беларусь збавіць нас раз назаўсёды ад чужой апекі і перакідвання за днаго боку на другі. Толькі Беларуская дзяржава запэўніць нам спакой, парадак і лепшую долю"
"Пачнём зьбіраць зярно к зярняці, Былое ў думках уваскрашаць, Каб быт на новы лад пачаці І сеўбу новую пачаць"
"Самы найлепшы прыяцель, самы найлепшы збаўца наш ад нашага ліхалецця ‒ гэта мы самі. І калі не хочам загінуць, калі не хочам быць вечнымі рабамі,‒ павінны пакінуць мы благую прывычку думаць, што нехта прыйдзе і выратуе нас з нашай бяды, з нашай няволі. Гэта ж не можа быць, каб нехта быў лепшым прыхільнікам да нас, як мы самі для сябе"
"... Дык працуйма ж і далей! Сейма на роднай зямельцы здаровыя зярняты праўды, брацтва і свабоды, будзіма жывога народнага духа з магутным клікам: к сонцу і праўдзе! Будзем мець буйны ўраджай і багатае жніво. Не будзе нам страшны гэты паганы над намі торг нашых нязваных і насланых апекуноў. Ужо цяпер мы можам смела сказаць ім, як калісь сказаў Капернік аб Зямлі: "А ўсё ж такі яна рухаецца!", т.е. а ўсё ж такі мы жывём і будзем жыць!"
"Добрая школа павінна падымаць душу і сэрца чалавека, павінна так рабіць, каб чалавек быў справядлівы, абходзіўся добра з усякім"