Зянон Пазьняк — беларускі нацыянальны лідэр. Археолаг, гісторык, публіцыст, пісьменьнік. Лідэр беларускага нацыянальнага Адраджэньня, стваральнік і лідэр Беларускага Народнага Фронту.
"Кніга забясьпечвае народу вечнасьць"
"Кніга – найвялікшы чыньнік культуры і гісторыі чалавецтва, кожнай нацыі і народа"
"Беларусь – гэта гістарычная краіна вялікай кніжнай культуры"
"З Бацькаўшчынай — як з каханай, добра быць разам, ісьці па яе дарогах, ляцець, каб убачыць усю"
"Дзе ні глянь Разьлягаецца наша Вялікае Княства. Ад замку да замку Сьпяшае мой конь. З паднятай прылобіцай Рыцар імкне, Аружжа блішчыць: — Слава Хрысту! — На векі вякоў векавечная слава! Ніхто не разбурыць наш радасны сьвет. Ніхто не парушыць спакою. Ад мора да мора наш рай. На самым краі Боганоснай зямлі, Як вецер, Імчацца пагоні І пыл асядае на конях"
"На справе змагацца з русіфікацыяй проста, я б сказаў, зусім проста. Трэба беларусам усюды і з усімі ў сваёй краіне размаўляць, пісаць і гаварыць — па-беларуску. Гэта тым больш проста, што беларуская мова – адна з найбольш дасканала распрацаваных, багатых і прыгожых моваў на сьвеце, у якой стварылася і сцьвердзілаля вялікая духоўная культура беларускага народу"
"Палыночак-кавылёчак, Трава мацердушка. Нават камень на Радзіме Для мяне ‒ падушка"
"Любіце сваю зямлю і падтрымлівайце сваіх! Каб сталі мы ўсе ў сваім доме як адна сям’я"
"Свой народ трэба любіць як Бога, нават калі ён маўчыць"
"Палітык – гэта перш за ўсё чалавек абавязку. Перад Бацькаўшчынай, народам, самім сабой і сваім сумленьнем. Палітыка – вышэйшая форма грамадзкай дзейнасьці"
"Нельга жаніцца абы на кім. Многія беларускія дзеячы культуры і мастацтва, якія ў маладосці жаніліся абы на кім, зазналі потым праблемы ў жыцці. Калі ў сям’і жонка пачынае ненавідзіць мужа за беларускую мову, сям’я разваліваецца"
"О, Радзіма! У сэрцы мне гэта ня сьцерці: Юнака, што ўсклікнуў "Жыве Беларусь!", Зьбівалі да напаўсьмерці"
"Пахавалі Купалу, Пахавалі Быкава, Пахавалі вялікіх. Але Беларусь не памрэ. Бо яны жылі для Беларусі"
"«Адзін пайшоў тапіцца, але вярнуўся, бо вада халодная…» – Такая ёсьць прыпавесьць"
"Становішча ў Беларусі ведаю, бо займаюся Беларусьсю. Тут мой інтэрас. Не ўпадайце ў роспач ад бяды. Дапамажыце канкрэтнаму беларусу вярнуцца да Беларусі, а ён хай дапаможа іншаму. За саветамі ўсё было задушана, але мы так рабілі, ствараючы ланцуговую рэакцыю. Добрае слова не прападзе."
"Справа відушчых Не абурацца сьляпымі, А дапамагчы ім бачыць"
"Народны Фронт і мы, дэпутаты апазыцыі БНФ, у дзевяностыя гады ня мелі палітычнай падтрымкі Захаду і аніякіх чужых грошай, але здабылі незалежнасьць і ліквідавалі КПСС. Ідэя – ёсьць найвялікшая стваральная сіла"
"Хто гатовы змагацца за Бацькаўшчыну, той будзе змагацца. У палітыцы, у палітыцы змаганьня такі парадак: ідэя, людзі, структуры, лідэр, вольны час, грошы. Грошы – на апошнім месцы. Яны зьяўляюцца па патрэбе, калі будзе барацьба. Калі грошы паставіць наперадзе – барацьбы ня будзе. Узьнікне не барацьба, а барацьба за грошы."
"Змагацца трэба за сваё, перш за ўсё, за свой гонар і сваю годнасць. Абараніўшы гонар і годнасць, палюбім свабоду"
"Багацее ня той, хто шмат працуе, а той, хто ўмее гаспадарыць"
"За свабоду змагаюцца і свабоду здабываюць тыя, хто хочуць свабоды, але ня тыя, што хочуць есьці"
"У 1991 г. увесь свет не падтрымліваў нашай незалежнасці. Яны адкрыта дэкларавалі: яны супраць незалежнасці Беларусі ды Украіны. Пра гэта казалі і еўрапейскія палітыкі, і Джордж Буш у ЗША. Тым не менш мы дасягнулі незалежнасці без дапамогі Захаду. Калі мы сёння не зможам расправіцца з рэжымам, то ніякі Захад нам не дапаможа. Яны перадусім хвалююцца пра свае інтарэсы. Пытанне не ў тым, як ставіцца да нас свет, а ў тым, ці маем сілу, каб пераламаць гэты стан рэчаў"
"Пры невысокай нацыянальнай сьведамасьці, разбурэньні мовы, культуры, гістарычнай памяці здольнасьць да супраціўленьня і кансалідацыі ў народа вельмі нізкая. Беларус будзе выязджаць у Расею, прыстасоўвацца да беднасьці, выжываць у нястачы і выміраць. Такое ўжо было. Галодныя не змагаюцца за свабоду. За волю змагаюцца тыя, хто яе хочуць. Свабода – гэта духоўная катэгорыя"
"Палітыка мае свае правілы. Калі ты бярэш расейскія грошы, то ты будзеш вымушаны прамаваць іх інтарэсы. Калі ты бярэш брусэльскія грошы, то будзеш прамаваць іхныя інтарэсы. Ніколі ніякі нацыянальны рух не базаваўся на чужых грошах. Мы павінны абапірацца на свае інтарэсы"
"Без каранёў нічога доўга не існуе. У беларусаў, бадай як мала ў каго іншага, ёсьць магутны гістарычны грунт – іхняя вялікая дзяржава, якую яны страцілі ў канцы ХVIII-га стагоддзя ў выніку міжнароднай змовы і наступнай затым расейскай акупацыі. Гэта – Вялікае Княства Літоўскае. На Вялікае Княства і абапіраецца Беларускае Адраджэньне"
"Але для нас, для беларусаў, якія змагаюцца яшчэ зь мінулым днём – з рускім каляніялізмам у кагэбоўскай упакоўцы, – для нас важна зразумець, што каштоўнасьці дэмакратыі і свабоды, якія вязуць да нас з Захаду, гэта ў значнай ступені – лібэральны сурагат у дэмакратычнай абгортцы. Ім, дэмакратычным лібэралам, важней узгадаваць тут, у нас, на Беларусі, сваіх гамасэксуалістаў ды фэміністак, ды экспартаваць на Беларусь адкіды сваёй культуры, чым сапраўды дапамагчы нам, беларусам, збавіцца ад расейскай каляніяльнай агрэсіі, абараніць беларускую мову ад зьдзеку і вынішчэньня, вярнуць беларускія школы і беларускую асьвету, умацаваць беларускую незалежнасьць і г.д. Іх не цікавяць праблемы нашага нацыянальнага выжываньня. Ім абходзяць, перш за ўсё, свае лібэральныя інтарэсы"
"Трымайцеся, бо лепшае – наперадзе!"
"Трэба любіць свой народ"
"Наш шлях паміж Сцылай і Харыбдай вельмі цяжкі. Але памятайма: духоўнае сьвятло Беларусі – ўнутры яе самой"
"Прагнозамі я не займаюся. Разглядаю магчымасьці і варыянты"