Аляксандр Ельскі
"Родная мова ў дакладным значэнні ёсць самая любімая спадчына нацыі; праз яе пасярэдніцтва лягчэй за ўсё пранікнуць у душу нацыі, закрануць пачуцці, праясніць розум, падштурхнуць адпаведную думку, заклікаць да дзеяння, змагацца са страсцямі, ствараць дабрачыннасці!"
"Калі народ любіць і ўшаноўвае песняй сваё гняздо, ужо гэта адно добра аб ім сведчыць"
"Людзей трэба прыцягваць любоўю і дзейнай падтрымкай"
"Пэўная мова ўжо адным сваім існаваннем даводзіць, што вынікае з пэўных неабходных, прыроджаных умоваў і патрэб"
"Заўсёды на адной мове будзе гаварыць столькі людзей, колькі іх ёсць злучаных супольнасцю ўражанняў і ўяўленняў"
"Прыгнечанага да глыбіні душы ратуе толькі вера ў Бога!"
"Штучная рэстаўрацыя духоўнасці не зберажэ ад немачы і разбурэння"
"Ніводзін свавольны капрыз не здолее беспакарана адкінуць патрэбу гарманічнай разнастайнасці ў прыродзе"
"Калі бліжні церпіць бяду, то трэба яго падтрымаць, хоць бы ён і саромеўся такой дапамогі з-за фальшывай амбіцыі"
"Нічога на месцы не стаіць вечна, а звычайна нават рэакцыя з’яўляецца вестуном энергічных імкненняў пры змене акалічнасцей"
"Без гармоніі адрозненняў свет выглядаў бы мёртва, без зместу, нібы шэры фон, які не мае ані контураў, ані перпектывы, ані ўсяго таго, што робіць разнастайным выгляд, ажыўляе дзеянні, што надае вобразу тон і вартасць рэчаіснасці"