Алесь Разанаў
"Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор ‒ мова"
"На заінелым трамвайным акне хтось напісаў: "Я кахаю". Усе пазіраюць на свет праз гэтыя словы."
"Верш нараджаецца не з уласнага «хачу», а зь безабароннага «хочацца»"
"Час ‒ люстэрка, у якім кожны ўбачыць сябе, як іншага"
"Як апякае рану ёд, як высь аблытваюць цянёты ‒ не мае сэнсу сам палёт без перашкодаў да палёту"