Рыгор Барадулін
"І датуль чалавек жывы, покуль зь ім душа размаўляе"
"Якім бы велічным не здаваўся трон, усё роўна на ім сядзіць задніца"
"Божа, пашлі Беларусі Ласку з Тваімі вачамі, Сэрцы суцеш у скрусе, Злітуйся над крывічамі."
"Радзіма там, дзе начуе душа"
"Не шукай сваіх сярод чужых. Роднымі не зробяцца чужыя"
"Ты насіла пад сэрцам мяне, а цяпер я нашу цябе у сэрцы, мама"
"Паэт – ён гарыць, як балючы гузак на лобе абражанага народу"
"Сорам у спадчыну не пераходзіць"
"Рушаная зямелька дожджыку просіць"
"Палітыка і інтэлігентнасьць – гэта, калі груба гаварыць, як панель і нявіннасьць"