"У сваім краю, як у раю"
"Чым за морам віно піць, лепш у Нёмане вадіцу"
"Не шукай ты шчасця, долі. На чужым, далёкім полі"
"Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму. Чалавек без радзімы ‒ бедны чалавек"
"Як ад нараджэньня зьвяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вульлі свае, – так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць"
"Родныя гукі... З гукаў — родныя словы... Са словаў — песьні, Казкі, паэмы, драмы, Жыцьцё, Радзіма, Народ."
"Свая зямля – вось што аснова!"
"Чалавек з зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца — засохне, адбяры ў чалавека зямлю — згіне"
"О край мой мілы! Ўсёй душою Хачу злучыцца я з табою, Ў тваіх палях пазычыць сілу, Ў тваёй зямлі сысці ў магілу…"
"Можа таму і памірае ад настальгіі (самай чорнай і самай сьветлай хваробы) чалавек, які пры жывой радзіме топча чужыя травы, лашчыць чужыя кветкі, чуе чужую мову ад сваіх дзяцей"
"Зямля дасць волі, дасць і сілы, Зямля паслужыць да магілы, Зямля дзяцей тваіх не кіне, Зямля – аснова ўсёй айчыне"
"У родным краю ёсць крыніца Жывой вады"
"Паўстань, народ! Прачніся, беларусе! Зірні на Бацькаўшчыну, на сябе! Зірні, як вораг хату і зямлю раструсіў, Як твой навала злыдняў скарб грабе!"
"Хай толькі асвеціць Вас адна вялікая думака, ‒ аддаць усё для сваёй Бацькаўшчыны, нават жыццё, калі яна Вас да гэтага пакліча"
"Родная зямля грэе і аберагае"
"Паклон табе, мой беларускі краю!"
"Беларусь, мая сонца-краіна!"
"Абяцаюць нам новы раскошны дом, Але тут нам жыць і канаць, Тут пад кожным навекі здабытым бугром Нашы продкі забітыя спяць. Яны аддалі нам меч і касу, Слова з вуснаў, цяпер нямых... І нам немагчыма пайсці адсюль І пакінуць са смерцю іх"
"Ёсць адзіна годны шлях: служыць айчыне да крывавага поту, не чакаючы ўзнагароды ад людзей і лёсу, проста таму, што іначай нельга"
"У добрых справах і ў любасці да айчыны упадабняйцеся"
"Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда вызначае: я — англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, рускі і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца ў тым, што мы — беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. А з гэтага вынікае тое, што беларус-інтэлігент адмяжоўваецца не толькі ад свайго народа, але і ад бацькоў сваіх. Мы ведаем такое здарэнне з адным нашым знаёмым настаўнікам, да якога прыехала з дому матка. У яго былі госці. Ён пры гасцях не пасмеў пазнаць свае мацеры: «Ідзі ты, кажа, кабетка, на кухню: там цябе накормяць». ("На ростанях")"
"Ніякай працы і скарбаў ніякіх не шкадуйце для паспалітай карысці для айчыны сваёй"
"У глыбінях зямлі Нашых душ карані..."
"Шануй чужое аж да пакланеньня, сваё любі да самазабыцьця"
"З Бацькаўшчынай — як з каханай, добра быць разам, ісьці па яе дарогах, ляцець, каб убачыць усю"
"Будучы далёка ад дому, вельмі хораша бачыцца на планеце сваё роднае"
"Для творцы Навек пакінуць родны край — Усё адно што і памёрці"
"Спольна і згодна працаваць над адраджэньнем сваёй вялікай старонкі, здабываць для сябе лепшую долю ‒ вось наша праўдзівая мэта ў жыцьці."
"Радзіма там, дзе начуе душа"
"Хто Край свой бязьмерна любіць, той мусіць перамагаць!"
"Дзе ні глянь Разьлягаецца наша Вялікае Княства. Ад замку да замку Сьпяшае мой конь. З паднятай прылобіцай Рыцар імкне, Аружжа блішчыць: — Слава Хрысту! — На векі вякоў векавечная слава! Ніхто не разбурыць наш радасны сьвет. Ніхто не парушыць спакою. Ад мора да мора наш рай. На самым краі Боганоснай зямлі, Як вецер, Імчацца пагоні І пыл асядае на конях"
"Хацела б быць я рэчкай быстрай, Абегчы родны край! "
"Дзейнічай, працуй, аб'ядноўвай вузлом любові, вучы славіць Бога, любіць суайчыннікаў і маці-радзіму"
"Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа За нашу крыўду, за горкі наш жаль. Запяём песьню: «Хваліць цябе, Божа!» Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль. Зямля ты наша, зямля ты сьвятая, Радзі нам збожжа ды судзі пажаць, – Не прыйдзе вораг з маскоўскага краю На магазын наша зерне браць!"
"Бараніць родны край – гэта рыцараў справа!"
"Мудрасць сівую мінулых вякоў, П'ю з народных, чыстых крыніцаў, Паважаю чужых багоў, Ды прывыкла сваім маліцца"
"Шляхі-дарогі роднага краю ўплываюць на шлях чалавечага жыцця"
"Палыночак-кавылёчак, Трава мацердушка. Нават камень на Радзіме Для мяне ‒ падушка"
"Кожнае Божае стварэнне прывязваецца да роднага кута, у якім, выходзячы з мацярынскага лона, выдала першыя гукі, у якім, падтрыманае чулымі, клапатлівымі рукамі бацькоў ставіла першыя крокі"
"Любіце сваю зямлю і падтрымлівайце сваіх! Каб сталі мы ўсе ў сваім доме як адна сям’я"
"Калі народ любіць і ўшаноўвае песняй сваё гняздо, ужо гэта адно добра аб ім сведчыць"
"Край мой! Родная мая зямля! Як жа мне жыць, калі я пайду з цябе? Як мне быць, калі я памру і, можа, быццё маё яшчэ некаторы час не скончыцца — і гэта й ёсць абяцанае мне пекла? Без цябе."
"Не шукай сваіх сярод чужых. Роднымі не зробяцца чужыя"
"...Ускрэсьне Край, бо й Ён ускрос! Мацней за сьмерць, за ўсё, каханьне зямлі, дзе ад дзіцяці ўзрос... Устань-жа, ўстань, ускрэсьні сяньня, мой Край, як уваскрос Хрыстос!"
"Музыка нашых лясоў мілагучнасцю строгай вуху і сэрцу мілей за літаўру і ліру"
"У Беларусi толькi беларусы жывуць на сваёй гiстарычнай радзiме, этнiчнай зямлi. Усю ж астатнюю частку насельнiцтва складаюць не розныя нацыi i народнасцi, а толькi iх прадстаўнiкi."
"Беларусь — аднанацыянальная краiна. У ёй толькi адзiн тытульны народ, i гэтая краiна толькi для беларусаў з’яўляецца метраполiяй, этнiчнай, гiстарычнай радзiмай, Бацькаўшчынай"