Ніл Гілевіч
"У глыбінях зямлі Нашых душ карані..."
"Абяцаюць нам новы раскошны дом, Але тут нам жыць і канаць, Тут пад кожным навекі здабытым бугром Нашы продкі забітыя спяць. Яны аддалі нам меч і касу, Слова з вуснаў, цяпер нямых... І нам немагчыма пайсці адсюль І пакінуць са смерцю іх"
"Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда вызначае: я — англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, рускі і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца ў тым, што мы — беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. А з гэтага вынікае тое, што беларус-інтэлігент адмяжоўваецца не толькі ад свайго народа, але і ад бацькоў сваіх. Мы ведаем такое здарэнне з адным нашым знаёмым настаўнікам, да якога прыехала з дому матка. У яго былі госці. Ён пры гасцях не пасмеў пазнаць свае мацеры: «Ідзі ты, кажа, кабетка, на кухню: там цябе накормяць». ("На ростанях")"
"Дзе ні глянь Разьлягаецца наша Вялікае Княства. Ад замку да замку Сьпяшае мой конь. З паднятай прылобіцай Рыцар імкне, Аружжа блішчыць: — Слава Хрысту! — На векі вякоў векавечная слава! Ніхто не разбурыць наш радасны сьвет. Ніхто не парушыць спакою. Ад мора да мора наш рай. На самым краі Боганоснай зямлі, Як вецер, Імчацца пагоні І пыл асядае на конях"
"Мудрасць сівую мінулых вякоў, П'ю з народных, чыстых крыніцаў, Паважаю чужых багоў, Ды прывыкла сваім маліцца"
"У сваім краю, як у раю"
"Чым за морам віно піць, лепш у Нёмане вадіцу"