Народная прыказка — старадаўняя мудрасьць і душа беларускага народу.
"У сваім краю, як у раю"
"Ад'еўся як пан, а дурны, як баран"
"Там жыццё рай, дзе свабоды край!"
"Якая справа, такая й слава"
"Якая зямля ‒ такі і хлеб"
"З роднага боку і варона мілая"
"Свая хатка – родная матка, а чужая – мачыха"
"Ня май 100 рублёў, а май 100 сяброў"
"Лепш смерць на полі, чым жыццё ў няволі"
"Родная зямелька – як зморанаму пасцелька"
"Бацькаўшчыны не купляюць і не прадаюць"
"У каго дзеці, у таго шчасце"
"Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы"
"Чужая хата горш за ката"
"Якая птушка, такое і гняздзечка"
"Роблена наспех і зроблена насмех"
"Каб не дзірка ў роце, хадзіў бы ў злоце"
"На добрай зямлі добрая надзея"
"Калі Бог злучыць, то ніхто не разлучыць"
"Чым за морам віно піць, лепш у Нёмане вадіцу"
"Вялікага дуба з малым карэннем не бывае"
"Многа ды дурнога"
"Няма горшай долі, як жыць без волі"
"Няма лепш за той куток, дзе вязалі пупок"
"Без навук як без рук"
"Хоць ясі крапіву ды салому, але пры дому"
"Круці жорна пільна, то і тут будзе Вільня!"
"Работы да самай суботы"
"Хто шануе сябе, таго і людзі шануюць"
"Які поп, такі й прыход"
"Прыбяры свінню хоць у золата ‒ усё роўна ў хлеў пойдзе"
"У судзе багаты рэдка вінаваты"
"Які рамеснік ‒ такая работа"
"Спроба не хвароба"
"Што пасееш, тое і пажнеш"
"Госць першы дзень ‒ золата, другі дзень ‒ срэбра, а на трэці ‒ медзь, дамоў едзь!"
"Навука хоць намучыць, але жыць навучыць"
"Хоць хвойку жую, ды на волі жыву"
"Прыйшоў не званы і ідзі не гнаны"
"Поп людзей карае, а сам быбу валяе (што вытварае)"
"Стараешся, вучышся, а дурнем паміраеш"
"Рана загоіцца, злое слова ‒ ніколі"
"Мазалёваю працай не здабудзеш палацаў"
"Лепш пагана ехаць, чым добра ісці"
"Гаспадарку весці ‒ не лапці плесці"
"Праз аднаго барана усё стада пагана"
"Дай кішцы волю ‒ праясі і шчасце і долю"
"Адклад не ідзе ў лад"
"Не навучаць бацькі, дык навучыць гора"
"Спрабуй золата агнём, а сябра - грашыма"
"Як не стала хлеба, дык і нож не трэба"
"Які розум, такая і гаворка"
"Студзень хаты студзіць, рана гаспадыню будзіць"
"Ня будзе таго ніколі, каб жылі мы ў няволі!"
"Юрысты на руку нячысты"
"Жаласнікаў многа, ды дапамагчы ‒ нікога"
"Хоць памалу, абы добра"
"У чужой старонцы не так свеціць сонца"
"Дзе любяць, бывай рэдка, а дзе ня любяць ‒ ніколі"
"На вуснах — мёд, а на сэрцы — лёд"
"Не мела баба клопату, купіла парася"
"Благая зямелька лепей добрага пана"
"Мужык дзяржыць адзiн вугал у хаце, а жонка — тры"
"Лета прагуляеце – восенню не збераце"
"Жонка – мужыкова пячонка"
"Са свайго языка спусціш — на чужым не зловіш"
"Поўна бруха да вучэння глуха"
"Не расказвай нiкому, што робiцца ўдому"
"Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце"
"Дай Божа старым вочы, а маладому розум"
"Для нас капаюць ямы, ды лягуць у іх самі!"
"Чужыя грахі перад вачыма, а свае за плячыма"
"Загляне сонца i ў наша ваконца"
"Сарока сароку бачыць здалёку"
"Скора каты робяцца, ды сляпыя родзяцца"
"Паны і чэрці адной шэрсці"
"Лепей трошкі зрабіць, чым багата нагаварыць"
"Дзе няма волі, там няма і долі"
"Што цела любіць, тое душу губіць"
"Чужы кусок дзярэ раток"
"Сёння зробіш – заўтра як знойдзеш"
"Хто ў цемру глядзіць, той ад святла крывіцца"
"Барада па пояс, а розуму ні на волас"
"Не было нас, быў квас, і не будзе нас, бузде квас"
"Любіш паганяць, любі і каня гадаваць"
"Вырас пад неба, а дурань як трэба"
"Па гнязду відаць, якая птушка"
"Не давай, Божа, лячыцца ды судзіцца"
"Пана не кляні, а віламі кальні"
"Садзі сады і ў маладосці, і ў старасці!"
"Малыя дзеці – рукі баляць, вялікія – сэрца баліць"
"Дурны законаў не чытае, ды свае мае"
"З моцным не біся, з багатым не судзіся"
"Пана клянуць, а пан таўсцее"
"Каму што, а пеўню ‒ бойка"
"На сваім падвор'і і сабака ‒ пан"
"Пашыў: на сабаку ‒ мала, на ката ‒ вяліка"
"Як зяць у хату — цешча за яечню"
"Чужая старана прыбавіць ума!"
"Дзе нянек многа, там дзiця бязнога"
"Ён любіць толькі самога сябе і то адзін раз у год"
"Іншая рада ‒ горш як здрада"
"Наняўся ‒ запрадаўся"
"У астрог шмат дарог"
"Калі на табе кажух ліхі, то суддзя глухі"
"Праўды, як у судзе"
"Якія тут святкі, калі лупяць падаткі"
"Хто любіць папа, а хто пападдзю, а я дурачок, люблю паповых дачок"
"Конь любіць авёс, а поп ‒ каб прынёс"
"Хвалі сена ў стагу, а пана ў грабу"
"Служы пану верна, то ён табе голаву зверне"
"Паны ‒ на траіх носяць штаны"
"Па малаку ног не павалаку"
"Не тады сабак карміць, як на ўловы ехаць"
"Хай будзе люб твой шлюб і каб да смерці без браку"
"Усё мінецца, адна праўда застанецца"
"Сава не родзiць сакала, а такога чорта, як сама"
"Як з пана пан, то аддасць валы, а як з мужыка пан, то здзярэ пасталы"
"За аднаго вучонага сем слепакоў даюць, і то не бяруць"
"Ластаўка вясну пачынае, а салавей канчае"
"Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе"
"Лепей у сваіх людзях з голаду паміраць, ніж у чужых людзях золата збіраць"
"На чужой старонцы рад сваёй варонцы"
"Не наракай на люстэрка, калі нос крывы"
"Лобам муру не праб’еш"
"Языком у Вільні, а галавою – за печчу"
"Шырокая лыжка рот дзярэ"
"Цiхая сьвiньня глыбака рые"
"Дзе прапала кароўка, там няхай i вяроўка"
"Хвалі каняку пасля дарогі, а пана ‒ як выцягне ногі"
"Быў бы паніч, каб не свіны лыч"
"Жытка: на дзьвух адна світка"