"Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе, Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў"
"Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў"
"Абяцаюць нам новы раскошны дом, Але тут нам жыць і канаць, Тут пад кожным навекі здабытым бугром Нашы продкі забітыя спяць. Яны аддалі нам меч і касу, Слова з вуснаў, цяпер нямых... І нам немагчыма пайсці адсюль І пакінуць са смерцю іх"
"Толькі на ўласных каранёх дае дрэва багаты плод"
"Гісторыя... Мне здаецца, супраць яе больш за ўсе лямантуюць тыя, каму нявыгадна, каб людзі разбіраліся ў сенняшнім дні"
"Праўда ў гісторыі ‒ функцыя адназначная, з яе робяць урокі. З хлусні ніякіх урокаў не зробіш, апроч новай хлусні"
"У нас не толькі гразь ды копаць — У нас Гісторыя была!"
"Дзе ні глянь Разьлягаецца наша Вялікае Княства. Ад замку да замку Сьпяшае мой конь. З паднятай прылобіцай Рыцар імкне, Аружжа блішчыць: — Слава Хрысту! — На векі вякоў векавечная слава! Ніхто не разбурыць наш радасны сьвет. Ніхто не парушыць спакою. Ад мора да мора наш рай. На самым краі Боганоснай зямлі, Як вецер, Імчацца пагоні І пыл асядае на конях"
"У глыбінях зямлі Нашых душ карані..."
"Як гэта ні сумна, трэба прызнаць, што гісторыя сапраўды нічому не вучыць. Зараз, як і заўжды, наперадзе культуры і нават наперадзе эканомікі зноў ідэалогія з яе імперскай палітыкай, якія спакваля падпарадкоўваюць сабе ўсё, у тым ліку і правы чалавека"
"Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда вызначае: я — англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, рускі і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца ў тым, што мы — беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. А з гэтага вынікае тое, што беларус-інтэлігент адмяжоўваецца не толькі ад свайго народа, але і ад бацькоў сваіх. Мы ведаем такое здарэнне з адным нашым знаёмым настаўнікам, да якога прыехала з дому матка. У яго былі госці. Ён пры гасцях не пасмеў пазнаць свае мацеры: «Ідзі ты, кажа, кабетка, на кухню: там цябе накормяць». ("На ростанях")"
"Не прыпадабняйся свінні, што наеўшыся жалудоў, стала лычом рыць карэнні таго дуба, на каторым выраслі яны"
"Мудрасць сівую мінулых вякоў, П'ю з народных, чыстых крыніцаў, Паважаю чужых багоў, Ды прывыкла сваім маліцца"
"Старадаўняй Лiтоўскай пагонi Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць!"
"Нязносны гонар тым, што робім сёння. Дулю! Вазьмі ў звычай, сын герояў і багоў, Не пагарджаць святым сваім мінулым, А заслужыць яшчэ, і вартым быць яго"
"Абыякавы да мінулага ня мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсьць першы кандыдат на маральную, а затым і фізычную сьмерць. Усё адно хто гэта ‒ чалавек ці народ"
"...Чаго мы ходзім на магілы? Што нас вядзе пад сосен шум? Ці жаль? Ці страх? Ці проста звычай? Ці неўсвядомлены абрад? Ці нейкай сілай таямнічай Жыве ў нас памяць цяжкіх страт? Чаго ідзём? Паплакаць горка? Паспавядацца? Клятву даць? Ці, можа, з гэтакіх пагоркаў Сваё жыццё нам лепш відаць? Свой шлях — у пошуках і ўдачах, У заблуджэннях і грахах? Ці ў гэткі час ясней мы бачым Радзімы-Бацькаўшчыны шлях? Ужо даўно і косці стлелі, Зямлёй зрабіліся даўно, А мы ідзём у прасвятленні Аддаць пашану ўсё адно..."
"Я не зайздрошчу тым з вас, брацці, Каго спрадвечныя закляцці Не парушалі, не тамілі І цяжкім каменем не білі І для каго ўвесь гэты свет Ёсць аднае цялежкі след, Пытанні толькі дабрабыту, Дзе ўсё прыводзіцца к карыту"
"Гісторыя нагадвае склад запасных частак, зь якога кожны цягне патрэбную для сябе дэталь"
"Ні пыл вякоў, ні час не перашкода, калі нашчадак з продкам заадно."
"Асцярожна, каб веліч былога не сцерці!"
"Без каранёў нічога доўга не існуе. У беларусаў, бадай як мала ў каго іншага, ёсьць магутны гістарычны грунт – іхняя вялікая дзяржава, якую яны страцілі ў канцы ХVIII-га стагоддзя ў выніку міжнароднай змовы і наступнай затым расейскай акупацыі. Гэта – Вялікае Княства Літоўскае. На Вялікае Княства і абапіраецца Беларускае Адраджэньне"
"Мы не павінны адмаўляцца ад таго, з чаго мы выраслі: ад прасеянага стагоддзямі і сугучнага з намі сёння нацыянальнага музычнага ладу і ад іншых асаблівасцяў нашай народнай музыкі."
"Яшчэ нікому не ўдавалася закратаваць вакно памяці"
"Калі знатны нашчадак аказваецца гультаём і лодырам, калі ён загразае ў распусце і блудзе, то вядомасць продкаў не толькі не дапамагае яму, а наадварот – выкрывае і высвечвае яго ліхія ўчынкі тым выразней, чым ярчэйшаю была слава яго бацькоў і дзядоў"
"Мы славяне, мы Беларусы, у якіх ня гіне памяць аб мінулым і да якіх продкі нашыя асабіста ад вякоў ужо прыходзяць на Дзяды, каб разам пабыць у гасьціне. Усё благое адыходзіць у небыцьце, і застаецца чысты ўспамін аб найлепшым. Ходзім па зямлі й чуем, здаецца, спагаду й параду дзядоў сваіх сярод шырокага поля. Адабралі нам нават гэтае, абсьмяялі веру нашую, абычаі нашыя й мову нашую на нашай зямлі. А нашыя Дзяды ўсе ж прыходзяць да нас у кожную восень... I пакуль яны будуць прыходзіць да нас, датуль мы будзем людзьмі!"
"Слава продкаў служыць патомкам як светач. Яна не дазваляе рабіць употай ні добрае, ні дрэннае"
"Сколькі ж гэта дзядоў не пазнала б сваёй нашчадзі на тэй зямлі, дзе спачываюць іх косці!"