Ніл Гілевіч
"...Чаго мы ходзім на магілы? Што нас вядзе пад сосен шум? Ці жаль? Ці страх? Ці проста звычай? Ці неўсвядомлены абрад? Ці нейкай сілай таямнічай Жыве ў нас памяць цяжкіх страт? Чаго ідзём? Паплакаць горка? Паспавядацца? Клятву даць? Ці, можа, з гэтакіх пагоркаў Сваё жыццё нам лепш відаць? Свой шлях — у пошуках і ўдачах, У заблуджэннях і грахах? Ці ў гэткі час ясней мы бачым Радзімы-Бацькаўшчыны шлях? Ужо даўно і косці стлелі, Зямлёй зрабіліся даўно, А мы ідзём у прасвятленні Аддаць пашану ўсё адно..."