Ларыса Геніюш
"Сёньня на пласе родная мова. Вырваць жывую належыць з вагню. Слова «кахаю» – слабае слова. Мужнае слова – «абараню»!"
"Хто Край свой бязьмерна любіць, той мусіць перамагаць!"
"Мудрасць сівую мінулых вякоў, П'ю з народных, чыстых крыніцаў, Паважаю чужых багоў, Ды прывыкла сваім маліцца"
"Адзінай мэты не зракуся, і сэрца мне не задрыжыць: як жыць – дык жыць для Беларусі. А безь яе – зусім ня жыць!"
"Хай славіцца наш беларускі род, душой зь вясны і воляю са сталі!"
"Ні пыл вякоў, ні час не перашкода, калі нашчадак з продкам заадно."
"Змагацца за волю – шчасьце, Змагацца за праўду – ня страх!"
"Нішто так ня міла, як родны наш Сьцяг"
"Быць паэтам знача ня толькі любоў зьняволеных землякоў, але й помста сільных ворагаў нашай зямлі і свабоды"
"Мы славяне, мы Беларусы, у якіх ня гіне памяць аб мінулым і да якіх продкі нашыя асабіста ад вякоў ужо прыходзяць на Дзяды, каб разам пабыць у гасьціне. Усё благое адыходзіць у небыцьце, і застаецца чысты ўспамін аб найлепшым. Ходзім па зямлі й чуем, здаецца, спагаду й параду дзядоў сваіх сярод шырокага поля. Адабралі нам нават гэтае, абсьмяялі веру нашую, абычаі нашыя й мову нашую на нашай зямлі. А нашыя Дзяды ўсе ж прыходзяць да нас у кожную восень... I пакуль яны будуць прыходзіць да нас, датуль мы будзем людзьмі!"