Янка Брыль
"Калі я чытаю добрую кнігу, не папракайце мяне ў гультайстве. Не хочаце прызнаць, што я працую, дык думайце, што я малюся – Слову"
"Будучы далёка ад дому, вельмі хораша бачыцца на планеце сваё роднае"
"Прага шчасця настолькі вялікая ў нас, што нават самыя шчаслівыя моманты, дні, тыдні, гады – часцей за ўсё здаюцца … уступам да шчасця"
"Даволі часта чалавечы дур праяўляе ўласцівасць захоўвацца ў свежым выглядзе да самага паважанага ўзросту"
"Ты пачынаешся тады, калі ты робіш выбар сам"
"Толькі чыстыя сэрцы бачаць сапраўдную прыгажосьць"
"Выжываць ‒ гэта любой цаною, а жыць ‒ гэта ўсё-ткі менш ці больш сумленна"
"Мой свет – мая вера, надзея, любоў – са мною"
"Жыццём напоўнены салдацкі кацялок"
"Добра і ў старасці быць маладым!"
"У кожнага з людзей свае даліны і ўзгоркі, свая хада па іх, а неба, зорнае неба – адно…"
"Вы ведаеце, што такое мода? Вазьміце бочку і пакладзіце туды порткі – год, два, тры… А потым, калі яна ўжо будзе поўная, перавярніце бочку і даставайце порткі – год, два, тры…"
"Давай лепш без залішняга гонару – абодва будзем у пяхоце, побач. Бо на ліха мне тая кавалерыя, дзе я – найчасцей – за каня!"
"Сам ад сябе ў бутэльку не ўцячэш"
"Першыя ўспаміны расплываюцца ў ружовай, мілай імгле чалавечага досвітку, і памяць захоўвае толькі паасобныя малюнкі"
"Дыстанцыя ў часе дае пэўную аб’ектыўнасць у стаўленні да зробленага самім табою"
"У адзіноце ты, аднак, не адзін"
"Баяцца за другіх – не баязлівасць"
"Святую наіўнасць маленства ў старасць не перанясеш"