"На вуснах — мёд, а на сэрцы — лёд"
"Дай Божа старым вочы, а маладому розум"
"Кожны чалавек хоча кахаць і быць каханым, народжаны для кахання, шукае яго ўсё жыццё, моліцца яму і памірае з думкамі аб ім..."
"Пакуты робяць чалавека чалавекам. Чалавек без пакут ‒ трава"
"Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным"
"Чалавек, які робіць крыўду другому, у рэшце рэшт крыўдзіць сябе"
"Кожны чалавек разумее сваё шчасце па-свойму"
"Самая вялікая ўзнагарода, калі цябе хваляць тыя людзі, якім табе неяк не здарылася ў жыцці выпадку дапамагчы і зрабіць дабро. І самая вялікая бяда, калі цябе лае і ганьбіць той, каму тое дабро ты ўсё жыццё рабіў"
"Порахам чалавека ня выхаваеш"
"Чалавек, часам нягледзячы ні на што, становіцца вышэй за свой лёс і, значыцца, вышэй за магутную сілу выпадку"
"Збірайце добрыя думкі ў сэрцы сваім, як пчала мёд"
"Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасьця на вышыню нашых магіл"
"Людзі нараджаюцца роўнымі перад сваім сумленнем"
"Без чалавечнасьці ня будзе й вечнасьці"
"Напэўна, самае дзейснае, самае практычнае ‒ прымусіць чалавека заглянуць у сябе, прымусіць яго ўбачыць, які ён ёсць, што ў ім ёсць подлае, а што добрае. Калі ён разбярэцца ў сабе з дапамогай мастацтва, то і будзе вынік"
"Чалавек памірае, калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём"
"Звяртайце ўвагу не на багацце, але на сэрца, навуку і славу ў людзей"
"І датуль чалавек жывы, покуль зь ім душа размаўляе"
"Людзі гоняцца за багацьцем не дзеля таго, каб рабіць бліжнім дабро, а каб нічога не рабіць, або – што яшчэ горш – каб шкодзіць"
"І які той цяжар ні будзе, Ён веры маёй не сагне: Мяне пахаваюць людзі, Лепшыя за мяне."
"Шляхі-дарогі роднага краю ўплываюць на шлях чалавечага жыцця"
"Хто мы такія? Толькі падарожныя, ‒ папутнікі сярод нябёс"
"Даволі часта чалавечы дур праяўляе ўласцівасць захоўвацца ў свежым выглядзе да самага паважанага ўзросту"
"Ва ўмовах адсутнасці свабоды разумовыя і фізічныя задаткі не могуць належным чынам выканаць сваё прызначэнне і ашчаслівіць чалавека"
"У самыя розныя рэчы, заняткі і справы на гэтым свеце людзі ўкладаюць і думкі свае, і душу сваю і ў іх маюць сялібу сваёй любові"
"Чалавек, не абазнаны ў мудрасці, не здольны як след распарадзіцца і сваім багаццем"
"Самая большая памылка Бога, што ён стварыў чалавека, які стаў і яго забойцам..."
"Жыццё, якім жывуць людзі на гэтым свеце, ад іх спаўна не залежыць, канец жа чакае і добрых людзей, і благіх, і праведнікаў, і ліхадзеяў"
"Чалавекалюбству чужая ліслівасць і незнаёмае запабязанне"
"Вельмі добра, калі чалавек спалучае ў сабе жвавасць дасціпнага розуму і цвёрдую непахіснасць волі"
"Людзей трэба прыцягваць любоўю і дзейнай падтрымкай"
"Чалавек, які сапраўды любіць свайго бліжняга, мае ўважнае вока на яго патрэбы"
"Цяжка пераможаным ісці"
"Эх, чалавек, чалавек! Усё роўна не дабіцца табе, адкуль усё і што яно…"
"Няма горшага за той суд, якім судзіш сябе сам"
"Чалавечай душы няхораша мацаць рукамі. Далікатныя людзі самі ведаюць гэта, а недалікатным аб гэтым напамінаюць"
"Добрыя ўчынкі і шчырая малітва, шчырая малітва і добрыя ўчынкі – вось непамыльныя спосабы і пэўнае аружжа чалавека ў барацьбе ягонай за шчасце сваё асабістае і за шчасце бліжняга яго"
"Перш за ўсё трэба… спазнаць сябе"
"Эх, міла ж чалавеку з прошласці ўспамінам Змагацца, зручна ўсеўшыся перад камінам"
"У людскай натуры здаўна зло такое, Што ляпей смакуе, дзетачкі, чужое"
"Калі ты будзеш лайдаком і не прыкладзеш вялікага намагання і працы, каб узгадаваць і ўзрасціць закладзенае ў цябе зерне, то замест добрага плёну атрымаеш адзін чартапалох. Талент, які тоіцца ў чалавеку, падобны да іскаркі. Падзьмеш, падкладзеш распалу – і загарыцца яна яркім полымем. А перастанеш дбаць і клапаціцца пра сваю іскарку – давядзеш да таго, што яна ніколі ўжо не засвеціць"
"Прыземныя справы, самалюбныя інтарэсы, забыццё аб патрэбах душы, аб цноце, аб малітве, аб святых сакрамантах не спрыяюць таму, каб чалавек трывалае што і сапраўды цэннае мог здабыць у жыцці сваім"
"Зямная слава – прах і попел, як дым разыходзіцца, як вадзяная пара– гіне"
"Ды гэта ўжо, відаць, прысуджана спрадвеку, Што дух пярэчання існуе ў чалавеку"
"Удзячнасць людзей абавязвае, бо яна іх робіць лепшымі, пакарнейшымі, будзіць прыязнь узаемную і стаецца крыніцай новых дабрадзействаў. І наадварот – няўдзячнасць, як ліхі віхор, засыпае пяском крыніцы людской дабраты"
"Людзей трэба слухаць. Не прыстоіць проціў усіх дмухаць"
"Не прыкланяйся і не пагарджай"
"Гнеў – ён ёсць нішто іншае як прыкмета слабавольнасці, пры якой для ўзважанай памяркоўнасці няма месца"
"Падабенства звычак, інтарэсаў мацней яднае тых, хто мілы адзін аднаму сэрцам"
"Не вінавата праўда, што чалавеку сілай не накідаецца, але вінават чалавек, каторы праўды або ненавідзіць, або не хоча добра пазнаць, або не так, як трэба, яе шукае"
"Шмат хто, папускаюцы сваім жаданням і жарсцям, не вытрымлівае ўмеркаванасці, якой патрабуе прырода. І тады асалода, прызначаная на ўмацаванне цела, нясе яму гібель"
"Умеркаванасць ёсць калі не крыніцай, то ахавальніцай і аздобай усякай чалавечае вартасці"
"Паміж жыццём чалавечым і жыццём звяроў ёсць розніца. Звяры забяспечваюць сваё існаванне сілай, і таму іх баяцца слабейшыя. Людзі ж з дапамогай законаў ствараюць грамадзянскую супольнасць, у якой моцныя і слабыя, багатыя і бедныя маюць аднолькавы прававы статус. Калі ж роўнасць у статусе тым ці іншым спосабам парушаецца, то няхай ніхто не грэе надзеі, што такая супольнасць будзе трывалай і даўгавечнай"
"Нікчэмныя людзі замест існых каштоўнасцяў ганяюцца за іх ценямі"
"Чалавек не павінен гардзіць вонкавымі формамі жыцця, але прадусім павінен старацца аб вартасці сваёй духовай, каб жыццё яго было поўнае зместу і сілы. Цнота, дабрата душы, якой не відаць, чалавека вывышае, а заразумеласць, пышнасць, пратэнзіяльнасць, беспадстаўнае жаданне славы і прызнання ў людзей, якія так кожнаму кідаюцца ў вочы, чалавека звычайна абясцэньваюць і паніжаюць, бо выказваюць усю яго духоўную парожнасць і бязвартаснасць"
"Чалавек не ёсць неагранічаным гаспадаром таго, што мае. Бог, што стварыў усё, усяго ёсць найвышэйшым Валадаром і Панам"
"Як гаспадар згубленую авечку, як жанчына згубленую драхму – шукае заўсёды Бог чалавека і заўсёды асвячае і агравае яго сваёй любоўю, не перастаючы клікаць яго да сябе. Не будзьма ж глухімі на кліч ягоны!"
"Чалавек, калі рве тоненькія залатыя жыццёвыя ніці любові Бога і ягонай праўды, выключаецца ад цэнтралі жыцця свайго і перастае быць правадніком энергіі Божай, правадніком творчых ідэалаў – як у жыцці прыватным, так і грамадскім"
"Пакорны чалавек – праўдзівы чалавек не толькі прад сабой, але і прад людзьмі, і прад Богам. Сутнасць пакоры ў тым, што яна адчыняе вочы чалавеку, каб бачыў не толькі добрае ў сабе, але і благое, не толькі сваю сілу, але і слабасць, не толькі сваю вольнасць, але і залежнасць"
"Чалавек так збудаваны, што ён вечна галодны праўды, вечна гэтай праўды шукае і ніяк знайсці яе не можа, бо поўнай праўды на гэтым відомым і агранічаным дачасным свеце няма, тут ёсць толькі частка праўды, а Праўда поўная – у жыцці духовым, у Богу"