Адам Станкевіч
"Чалавек, калі рве тоненькія залатыя жыццёвыя ніці любові Бога і ягонай праўды, выключаецца ад цэнтралі жыцця свайго і перастае быць правадніком энергіі Божай, правадніком творчых ідэалаў – як у жыцці прыватным, так і грамадскім"
"Самая большая памылка Бога, што ён стварыў чалавека, які стаў і яго забойцам..."
"Зямная слава – прах і попел, як дым разыходзіцца, як вадзяная пара– гіне"
"Прыземныя справы, самалюбныя інтарэсы, забыццё аб патрэбах душы, аб цноце, аб малітве, аб святых сакрамантах не спрыяюць таму, каб чалавек трывалае што і сапраўды цэннае мог здабыць у жыцці сваім"
"Чалавек так збудаваны, што ён вечна галодны праўды, вечна гэтай праўды шукае і ніяк знайсці яе не можа, бо поўнай праўды на гэтым відомым і агранічаным дачасным свеце няма, тут ёсць толькі частка праўды, а Праўда поўная – у жыцці духовым, у Богу"
"Пакорны чалавек – праўдзівы чалавек не толькі прад сабой, але і прад людзьмі, і прад Богам. Сутнасць пакоры ў тым, што яна адчыняе вочы чалавеку, каб бачыў не толькі добрае ў сабе, але і благое, не толькі сваю сілу, але і слабасць, не толькі сваю вольнасць, але і залежнасць"
"Як гаспадар згубленую авечку, як жанчына згубленую драхму – шукае заўсёды Бог чалавека і заўсёды асвячае і агравае яго сваёй любоўю, не перастаючы клікаць яго да сябе. Не будзьма ж глухімі на кліч ягоны!"