"Усялякае Слова, Богам натхнёнае, – карыснае! Яно вучыць, выкрывае, выпраўляе і карае!"
"Дзеці – усьмешка Божая"
"Кніга (Біблія) – люстэрка людскога жыцця і душэўныя лекі, уцеха - самотным, знявераным – помач, і асабліва тым, каго немач точыць і верад рушыць"
"Дзейнічай, працуй, аб'ядноўвай вузлом любові, вучы славіць Бога, любіць суайчыннікаў і маці-радзіму"
"Жыві і з Богам разжывайся"
"Біблія — дзівосная рака! Яна бывае мелкай, што нават авечка можа перайсці яе, але адначасна і глыбокай, калі і слон змушаны плысці цераз яе! У гэтай кнізе — пачатак і канец усёй існай мудрасці! Толькі праз яе можна спасцігнуць Бога-Уладара! У гэтай кнізе — усе законы і правы, якімі карыстаюцца людзі у зямным жыцці! У гэтай кнізе ўсе лекі душэўныя і цялесныя разам знойдзеце!"
"Дарога паслушна волі Бога"
"Божа, пашлі Беларусі Ласку з Тваімі вачамі, Сэрцы суцеш у скрусе, Злітуйся над крывічамі."
"Мой свет – мая вера, надзея, любоў – са мною"
"Самая большая памылка Бога, што ён стварыў чалавека, які стаў і яго забойцам..."
"Найдаражэйшыя скарбы – чалавечыя словы, натхнёныя Богам і выслаўленыя да Бога"
"З адукацыяй і веру спалучайце!"
"Праўда і Дабро, як водблескі Бога самога заўсёды на свеце перамагаюць, даюць радасць сэрцам людскім і адкрываюць новы сэнс жыцця чалавечага"
"Прыземныя справы, самалюбныя інтарэсы, забыццё аб патрэбах душы, аб цноце, аб малітве, аб святых сакрамантах не спрыяюць таму, каб чалавек трывалае што і сапраўды цэннае мог здабыць у жыцці сваім"
"Зямная слава – прах і попел, як дым разыходзіцца, як вадзяная пара– гіне"
"Праведнікі і пасля смерці застаюцца жывымі"
"На шляху здрады хіба вам Бог дапаможа?"
"Бог бласлаўляе вялікую працу маленькіх"
"Хто з Богам, з тым і Бог"
"Найвышэйшы загад веры нашай – любіць Бога і бліжняга. Любоў жа гэта, нібы ў водах люстраных, найлепш адбіваецца ў добрых чынах нашых"
"Сам Бог жыве ў нас. Жывема ж і мы ў ім!.."
"І фанатыкі, і бязбожнікі, — адной маткі дзеці — крайнасьці... Няма жыцьця ў крайнасьці... Нішто не жывець, не расьцець у вагні, нішто не жывець, не расьцець у марозе. Толькі між агнём і марозам усё расьцець, усё цьвіцець, разьвіваецца, красуецца"
"Дух Святы зімнае, акасцянелае, самалюбнае сэрца наша разагравае, паляпшае, робіць мілым сабе самому, людзям і Богу такжа"
"Чалавек не ёсць неагранічаным гаспадаром таго, што мае. Бог, што стварыў усё, усяго ёсць найвышэйшым Валадаром і Панам"
"Як гаспадар згубленую авечку, як жанчына згубленую драхму – шукае заўсёды Бог чалавека і заўсёды асвячае і агравае яго сваёй любоўю, не перастаючы клікаць яго да сябе. Не будзьма ж глухімі на кліч ягоны!"
"Чалавек, калі рве тоненькія залатыя жыццёвыя ніці любові Бога і ягонай праўды, выключаецца ад цэнтралі жыцця свайго і перастае быць правадніком энергіі Божай, правадніком творчых ідэалаў – як у жыцці прыватным, так і грамадскім"
"Пакорны чалавек – праўдзівы чалавек не толькі прад сабой, але і прад людзьмі, і прад Богам. Сутнасць пакоры ў тым, што яна адчыняе вочы чалавеку, каб бачыў не толькі добрае ў сабе, але і благое, не толькі сваю сілу, але і слабасць, не толькі сваю вольнасць, але і залежнасць"
"Чалавек так збудаваны, што ён вечна галодны праўды, вечна гэтай праўды шукае і ніяк знайсці яе не можа, бо поўнай праўды на гэтым відомым і агранічаным дачасным свеце няма, тут ёсць толькі частка праўды, а Праўда поўная – у жыцці духовым, у Богу"
"Хоць касцёлак невялічкі, Ды ў ім стройна, гарманічна"
"Святы ідэал у руках нізкіх і грэшных ‒ паніжаны"
"Святое Пісанне – жарало нашага духовага жыцця"
"Душа людская – поле, на якім Бог сее добрае сваё зярнё. Трэба нам старанна і вытрывала працаваць дзеля ўраджайнасці нівы – душы нашай, дзеля яе праўдзівай культуры, бо ж яна наша і ў дачаснасці, і ў вечнасці. Трэба нам старацца, каб гэтая душа-ніва наша была для нас раем, а не пустыняй нядолі"
"Верма непарушна, што Бог з намі, што ў лодцы нашай жыццёвай, якую заліваюць варожыя хвалі зла, знаходзіцца з намі Хрыстус."
"Нічога мы не павінны рабіць проціў Бога і нічога без Бога"
"Між усіх цнотаў больш прыемная Богу тая, якая скіраваная на карысць душаў"
"Прыгнечанага да глыбіні душы ратуе толькі вера ў Бога!"
"Прысягу ламаць грэх вялікі, не гожа"
"Нішто так не вядзе каралеўства да хуткага заняпаду і зьнішчэньня, як наступ на веру"
"Хрыстусава Ўшэсце павінна выклікаць у нас міласць і тугу па небе. У небе наш Збаўца, наш Бог, жыццё наша. Неба – гэта наша Бацькаўшчына, адкуль мы выйшлі і куды мы варочаемся."
"Прыроды гэтага свету мы змяніць не можам, але можам і павінны мы жыць на гэтым свеце як Божыя дзеці"
"Камуністы думаюць знішчыць рэлігію. Тым часам яна ў агні пераследу адсвежваецца і адраджаецца"
"Трэба памятаць, што ўдзячнасць наша павінна адносіцца не толькі да людзей, але такжа і да Бога"
"Хрысціянства ў факце існавання кожнага народу бачыць тварэнне Бога – і Богу як найвышэйшай, Волі і Мудрасці яго падпарадкоўвае. Хрысціянства, такім чынам, згодна і з нашым прыродным розумам і пачуццём, прызнае і нават загадвае любоў Бацькаўшчыны, але гэта мусіць быць у згодзе з агульным Божым загадам любові да Бога і бліжняга, а такжа ў згодзе з Найвышэйшай Божай Справядлівасцяй і мудрасцяй"
"Малітва – гэта родная мова душы нашай. Мовы гэтай забывацца мы не павінны ніколі. Малітва – гэта той узгорак, з якога лёгка можам бачыць свайго ворага, гэта той ручай “вады жывой”, што служыць здароўю душы і цела нашага"
"Шчасця і радасці ў Хрыстусе ніхто ад нас адняць не зможа"
"Вера душу нашу не толькі будзіць, але і асвячае, і дарыць яе супакоем і радасцяй унутранай"
"Кожнае збліжэнне да Бога ўзмацняе і паляпшае нас. Дык працуйма над палепшаннем душы нашай, занураючыся ў глыбі ласкі і думак Божых!.."
"Хрыстус у спакушэнні – вечны ўзор для чалавека ў ягоных спакушэннях"
"Хрысціянства ёсць вечнае ў часе і ў прасторы, яно ніколі і нідзе не замыкаецца, не агранічаецца і не вычэрпваецца"
"Маліцца па-хрысціянску – гэта значыць зысці аж на дно сваёй душы, сваёй сведамасці, успомніць і прызнаць сваю грэшнасць, перапрасіць Бога за свае віны, тады ўзнясціся да Божай ласкі і міласці, напоўніцца Божым святлом і сілай, каб, ізноў апынуўшыся ў віры жыцця, дарыць сваіх бліжніх цяплом сардэчнасці і ўслужнай міласці"
"Свае высілкі мусім падпіраць малітвай. Вера праз малітву набірае больш сілы, красы і цвёрдасці"
"Штучная рэстаўрацыя духоўнасці не зберажэ ад немачы і разбурэння"
"Хто ў Бога верыць, той не ашуканы"