"Дурню плюнь у вочы, а ён скажа: дождж ідзе!"
"Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў"
"Каб сонца засланіць, вушэй асьліных мала"
"Дзеці – усьмешка Божая"
"Воля ‒ сонейку роўня"
"Не народ для ўрада, а ўрад для народа"
"Голы разбою не баіцца"
"Агонь блішчыць, як воўча вока"
"Хваробы лечаць і атрутамі"
"Люблю тое, у што веру, а веру ў тое, што люблю"
"Быў час, быў век, была эпоха"
"Зусім не прагне сённяшняя знаць аб долі учарашняй знаці знаць"
" Паэзію аспрэчыць немагчыма"
"Добра і ў старасці быць маладым!"
"Глухі людскі натоўп"
"Сам ад сябе ў бутэльку не ўцячэш"
"Дай Бог арла варонай не назваць; Варону жа арлом – нічога"
"«Адзін пайшоў тапіцца, але вярнуўся, бо вада халодная…» – Такая ёсьць прыпавесьць"
"Кожны пражыты дзень адкідае тое, што ёсць, і набліжае тое, што будзе"
"Сорам у спадчыну не пераходзіць"
"Рэчцы ў мора цэлай не праліцца"
"У змаганні з цяжкасцямі дух вырастае"
"Між церня цвіце і прыгожая ружа"
"Паміж жыццём і лозунгамі надта вялікая супярэчнасць"
"Вартае найчасцей і спараджаецца вартым"