"Кожны чалавек хоча кахаць і быць каханым, народжаны для кахання, шукае яго ўсё жыццё, моліцца яму і памірае з думкамі аб ім..."
"Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар"
"Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш"
"Родныя гукі... З гукаў — родныя словы... Са словаў — песьні, Казкі, паэмы, драмы, Жыцьцё, Радзіма, Народ."
"Сэнс жыцця нашага ‒ бесперапынны рух"
"Час такі дарагі, што яго вельмі мала, каб жыць"
"Ўсё знікае, праходзіць, як дым, Светлы ж след будзе вечна жывым"
"Жыццё – даброта. Найвялікшая даброта, якая дадзена кожнаму, нягледзячы на ўвесь боль"
"Стома – смерць. Ідзі вышэй сіл сваіх, і станеш жыць доўга"
"Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу. Але йдзі і не губляй спакой. Ёсць замест прыватнай неўміручасці — Бессмяротнасць нацыі тваёй. Ты памрэш. Але ў бязмежным свеце Будуць працвітаць твой Люд і Край... Вер, што ў гэтым, вер, што толькі ў гэтым Шчасце пасмяротнае і рай."
"Кепска неяк уладкавана ў жыцці, што ўсё ‒ і благое і добрае ‒ пазнаецца часам праз боль няўдач і памылак"
"Жывеш ня вечна, чалавек, – Перажыві ж у момант век!"
"Дарогі, вечныя дарогі! Няма канца вам, ні супыну; Вы жывы кожную часіну. То поўны чараз спадзявання, То страхаў цёмнага знікання"
"Чалавек памірае, калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём"
"Сэнс нашага жыцця — несупынны рух"
"Назад ня прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае"
"Жыві і з Богам разжывайся"
"Усе дарогі бясконцыя, апрача той, якая вядзе на могілкі"
"Проці цячэньня вады Зможа толькі жывое паплыць, Хвалі ж ракі заўсягды Тое цягнуць, што скончыла жыць"
"Выжываць ‒ гэта любой цаною, а жыць ‒ гэта ўсё-ткі менш ці больш сумленна"
"Жыццё, якім жывуць людзі на гэтым свеце, ад іх спаўна не залежыць, канец жа чакае і добрых людзей, і благіх, і праведнікаў, і ліхадзеяў"
"Жыві і цэльнасці шукай, Аб шыраце духоўнай дбай. І ў напружэнні паўнаты Свайго шырокага жыцця Без болю, ціха зойдзеш ты Ў краіну забыцця"
"Не баюся я смерці, бо хачу вельмі жыць"
"Ёсць адна толькі мудрасць жыцця і яе шаную; Вось што кажа яна: Калі хочаш праўдзіва ты жыць, дык пей чару любую, Але толькі да дна"
"Бачны свет надзвычай прыгожы і слаўны. Але прамінае, як сон, як кветка, засыхае. Вечнае і нябачнае – існуе праз вякі"
"Цяжка пераможаным ісці"
"Трэба журыцца душою на свежых магілах пуста пранёсшыхся дзён"
"Хачу жыць, Захлынацца і верыць"
"А жыць хочацца нават з цікавасці"
"Маладосьць – Гэта дзіўная казка, Непаўторная ў нашым жыцьці…"
"Пакуль вы жывыя, дык хадзіце, бо дзе вашы думкі, там і вашы ногі"
"Дык і ў тых, пра каго кажуць: душы іх з лёду – Растае лёд у танцы жыцця і свабоды"
"Прыземныя справы, самалюбныя інтарэсы, забыццё аб патрэбах душы, аб цноце, аб малітве, аб святых сакрамантах не спрыяюць таму, каб чалавек трывалае што і сапраўды цэннае мог здабыць у жыцці сваім"
"Вечнае жыццё ёсць дастатковай платаю"
"Справядлівасць патрабуе сумленна жыць, нікому не чыніць шкоды, кожнаму аддаваць тое, што яму належыць па праве, за добрыя справы ўзнагароджваць, а за дрэнныя – караць"
"Час – гэта тое, што хвалі рачныя, што выпушчаная страла, што віхор заўзяты. Час бяжыць, а мы мусім лавіць яго, мусім з яго карыстаць, мусім ткаць на ім узор добрага і прыгожага жыцця нашага, бо інакш – час праміне, а мы застанемся з пустымі рукамі або яшчэ горш – абцяжараны грахамі"