Анатоль Сыс — беларускі паэт, дзяяч беларускага нацыянальнага Адраджэньня
"Я забараняю перакладаць мае вершы на рускую мову"
"Нам мова далася крывёю"
"Пісаць трэба толькі па-беларуску. Наш час патрабуе вялікай прынцыповасці"
"Беларуская мова павінна стаць адзінай дзяржаўнай у рэспубліцы"
"Памірай, а жыта сей. Рунь пра сейбіта раскажа."
"Мой радавод вёў летапіс свой плугам"
"Паэтам можаш ты не быць, а беларусам абавязаны, расейцаў можаш не любіць, а можаш быць у іх за блазана"
"Дабро заўсёды перамагае зло ‒ вось адвечная ісціна, праўдзівасць якой кожнае пакаланне выпрабоўвае на сабе"
"Радзіма пачынаецца з жанчыны"
"Не баюся я смерці, бо хачу вельмі жыць"
"Справядлівасць ‒ адзін з твараў ісціны. Рана ці позна, якія б моцныя і жорсткія асобы не хавалі яе ад людскога вока, якія б абставіны не скажалі яе твару ‒ справядлівасць пераможа"
"Пішы так, каб не было сорамна"
"Адзін з абавязкаў пісьменьніка – вяртаньне сябе праз вяртаньне страчанага народам"
"Хто плюе на жанчыну — той нелюдзь плюе на Радзіму, хто гандлюе святыняй — той маці сваю прадае"
"У паэзіі ў кожнага свой слуп"
"Паэзія ‒ гэта інтуіцыя"
"Тры мазалі ў мяне. Бог тройцу любіць: на языку, на сэрцы, на руцэ."
"Мая жонка ‒ паэзія"
"У паэзіі мы выйшлі ў космас, хоць ідзём ад зямлі"
"Мы ведаем цану жыцця і смерці нават простага аратага. Аднак у той жа час мы не навучыліся шанаваць і аберагаць прарокаў"