"Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто ‒ і тады пераможаш"
"Я веру, што Беларусь жыве і будзе жыць. Зробім-жа ўсё дзеля гэтага"
"Паўстань, народ! Прачніся, беларусе! Зірні на Бацькаўшчыну, на сябе! Зірні, як вораг хату і зямлю раструсіў, Як твой навала злыдняў скарб грабе!"
"Каб дасягнуць мэты, часам трэба да апошняй магчымасці змагацца з магутнаю сілай абставін"
"Хай толькі асвеціць Вас адна вялікая думака, ‒ аддаць усё для сваёй Бацькаўшчыны, нават жыццё, калі яна Вас да гэтага пакліча"
"Сёньня на пласе родная мова. Вырваць жывую належыць з вагню. Слова «кахаю» – слабае слова. Мужнае слова – «абараню»!"
"Не дасі адразу адпор ‒ неўзабаве ўзаб'юцца на карак і будуць ехаць, колькі каму захочацца"
"Ёсць адзіна годны шлях: служыць айчыне да крывавага поту, не чакаючы ўзнагароды ад людзей і лёсу, проста таму, што іначай нельга"
"Душа твая належыць толькі Богу і гэтым палям, шабля – ваяводзе справядлівай вайны, жыццё – усім добрым людзям, сэрца – каханай. Але гонар і чэсць – яны належаць толькі табе і больш нікому"
"Стома – смерць. Ідзі вышэй сіл сваіх, і станеш жыць доўга"
"Ганьба таму чалавеку, што рукі апусціць, як перавяслы, і чакае, пакуль сама доля к яму прыйдзе ў хату і папросіцца, каб прыняў яе з ласкі свае! Ганьба таму, хто, вочы на ўсё заплюшчыўшы, будзе ісці ўцёртай здавён сцежкай няпраўды і бяспраўя, думаючы, што іначай быць ніколі не можа і што не ў яго волі змяніць стары парадак бессумленнага жыцця! Ганьба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, валочыць яго пакорна, як вол стары, не парываючыся нават хоць на час выпрагчыся з гэтага ярма, паганячага пачуццё яго чалавечае!.."
"З квяцістымі сонечнымі думкамі, з нязломнай верай у лепшую долю і волю пойдзем усё наперад і наперад пад святым Сцягам вольнай Беларусі. Змагайся і стань вольным, Беларускі народ!"
"Не будзь гарматным мясам для чужых капрызаў"
"Прайграць не прыніжэнне. Прыніжэнне – кпіць з таго, хто мужна прайграў"
"Не перамогчы ў сябе карысталюбца, баязліўца, не пераможаш ворага. Гэты пытанне жыцця і пытанне гісторыі"
"Хто Край свой бязьмерна любіць, той мусіць перамагаць!"
"Мы ведаем з гісторыі, што многія народы за сваю незалежнасць пралілі мора крыві. У нас жа гэта адбылося без асаблівых высілкаў і вялікіх дэбатаў... Відаць, незалежнасць патрабуе другой цаны, другой платы"
"Уставай жа, Беларусі Народзе! Пасылай сваіх сыноў бараніць свой мілы, любы край і стаяць на варце твайго дабра, твайго жыцця, твае незалежнай Беларускай Дзяржавы!"
"У грамадзтве, дзе кожны трэці – камуніст, а кожны другі – сексот, цяжка разьлічваць на перамогу дэмакратычнымі сродкамі"
"Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа За нашу крыўду, за горкі наш жаль. Запяём песьню: «Хваліць цябе, Божа!» Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль. Зямля ты наша, зямля ты сьвятая, Радзі нам збожжа ды судзі пажаць, – Не прыйдзе вораг з маскоўскага краю На магазын наша зерне браць!"
"Але вырасла ўжо новая сіла, каторая павядзе за сабою беларускі народ. Ён зразумее нарэшце, што ніякая надворная апека не задаволіць яго патрэб, што ніхто не дасць спакою і парадку, апроч яго самога. Толькі ён сам уладар свае зямлі, гаспадар свайго краю, вызваліць сябе з свае нядолі. Толькі незалженая Беларусь збавіць нас раз назаўсёды ад чужой апекі і перакідвання за днаго боку на другі. Толькі Беларуская дзяржава запэўніць нам спакой, парадак і лепшую долю"
"Хай жа Беларусь пакажа, што яе верныя сыны здольны праліваць сваю гарачую кроў не толькі на чужую карысць і панаваннне, але таксама патрапюць здабыць і для сваёй зямлі лепшую долю і лепшую славу"
"Нязносны гонар тым, што робім сёння. Дулю! Вазьмі ў звычай, сын герояў і багоў, Не пагарджаць святым сваім мінулым, А заслужыць яшчэ, і вартым быць яго"
"Менавіта нацыяналізм, паводле Фрэнсіса Фукуямы, найбольш спрычыніўся да вызваленьня народаў ад камуністычнай дыктатуры. Не лібэралізм, не дэмакратыя – а менавіта нацыяналізм заняволеных камунізмам народаў. Там, дзе гэты працэс быў завершаны, зьявілася магчымасьць пераходу да дэмакратычнага лібэралізму, а дзе не завяршыўся, дзе стаўся затрыманы рэакцыйнымі сіламі – там нацыяналізм па-ранейшаму надзённы. Бо толькі нацыяналізм з найбольшай выніковасьцю здольны аб”яднаць сілы грамадзтва ў ягоным дэмакратычным разьвіцьці"
"Нельга бясконца доўга стрымліваць самае святое ‒ урэшце адбудзецца выбух..."
"Зямлёй і людзьмі рухае дух змагання"
"Наконт таго, ці шмат здолее адзін. Нават адзін здолее, калі да канца"
"Самы найлепшы прыяцель, самы найлепшы збаўца наш ад нашага ліхалецця ‒ гэта мы самі. І калі не хочам загінуць, калі не хочам быць вечнымі рабамі,‒ павінны пакінуць мы благую прывычку думаць, што нехта прыйдзе і выратуе нас з нашай бяды, з нашай няволі. Гэта ж не можа быць, каб нехта быў лепшым прыхільнікам да нас, як мы самі для сябе"
"Адзінка толькі тады “нічога не можа”, калі яна – амёба (ды й тое можа; скажам. Можа, каб горад вымер ад дызентэрыі, калі ты амёба – носьбіт гэтай заразы). Або проста носьбіт рэптыльнай баязлівасці"
"... Дык працуйма ж і далей! Сейма на роднай зямельцы здаровыя зярняты праўды, брацтва і свабоды, будзіма жывога народнага духа з магутным клікам: к сонцу і праўдзе! Будзем мець буйны ўраджай і багатае жніво. Не будзе нам страшны гэты паганы над намі торг нашых нязваных і насланых апекуноў. Ужо цяпер мы можам смела сказаць ім, як калісь сказаў Капернік аб Зямлі: "А ўсё ж такі яна рухаецца!", т.е. а ўсё ж такі мы жывём і будзем жыць!"
"Трымайцеся разам, не завадзіце адзін з другім сварак, выкіньце са свайго сэрца тую нянавісць адзін да другога, каторую вашы ворагі ў вас засяваюць, каб вы ў гэтай братазабойственнай вайне патрацілі свае сілы і не маглі ваяваць з праўдзівымі вашымі ворагамі і гныбіцелямі"
"Ведайце добра, пакуль вы ўсе разам ‒ вы сіла, а як разлучыцеся ды пойдзеце кожны па сабе, дык тады вас перадушаць, як мух. Вазьміце куль саломы і паспрабуйце яго зламаць. Які бы чалавек ні быў, а цэлага куля не зломіць, а як развязаць куль ды па горстачцы ‒ дык і малы дзяцюк не толькі куль, але і цэлы воз саломы пераламае. Таксама гэта і з вамі"
"Доўгія стагодзьдзі забівалі ў народзе ўсё, што можна было забіць. Але ж не забілі дарэшты. Тое, што народ сёньня не бярэ зброю ў рукі і не змагаецца — нічога. Беларускі народ і ў маўчаньні вялікі. Прыйдзе пара, і вырашальнае слова будзе сказана"
"О, Радзіма! У сэрцы мне гэта ня сьцерці: Юнака, што ўсклікнуў "Жыве Беларусь!", Зьбівалі да напаўсьмерці"
"Змагацца за волю – шчасьце, Змагацца за праўду – ня страх!"
"Народны Фронт і мы, дэпутаты апазыцыі БНФ, у дзевяностыя гады ня мелі палітычнай падтрымкі Захаду і аніякіх чужых грошай, але здабылі незалежнасьць і ліквідавалі КПСС. Ідэя – ёсьць найвялікшая стваральная сіла"
"Хто гатовы змагацца за Бацькаўшчыну, той будзе змагацца. У палітыцы, у палітыцы змаганьня такі парадак: ідэя, людзі, структуры, лідэр, вольны час, грошы. Грошы – на апошнім месцы. Яны зьяўляюцца па патрэбе, калі будзе барацьба. Калі грошы паставіць наперадзе – барацьбы ня будзе. Узьнікне не барацьба, а барацьба за грошы."
"Няхай жыве магутны, сьмелы Наш беларускi вольны дух"
"У 1991 г. увесь свет не падтрымліваў нашай незалежнасці. Яны адкрыта дэкларавалі: яны супраць незалежнасці Беларусі ды Украіны. Пра гэта казалі і еўрапейскія палітыкі, і Джордж Буш у ЗША. Тым не менш мы дасягнулі незалежнасці без дапамогі Захаду. Калі мы сёння не зможам расправіцца з рэжымам, то ніякі Захад нам не дапаможа. Яны перадусім хвалююцца пра свае інтарэсы. Пытанне не ў тым, як ставіцца да нас свет, а ў тым, ці маем сілу, каб пераламаць гэты стан рэчаў"
"Пры невысокай нацыянальнай сьведамасьці, разбурэньні мовы, культуры, гістарычнай памяці здольнасьць да супраціўленьня і кансалідацыі ў народа вельмі нізкая. Беларус будзе выязджаць у Расею, прыстасоўвацца да беднасьці, выжываць у нястачы і выміраць. Такое ўжо было. Галодныя не змагаюцца за свабоду. За волю змагаюцца тыя, хто яе хочуць. Свабода – гэта духоўная катэгорыя"
"Змагацца трэба за сваё, перш за ўсё, за свой гонар і сваю годнасць. Абараніўшы гонар і годнасць, палюбім свабоду"
"Не хіліцца з бяды, не пужацца агня, Бо мы толькі тады дачакаемся дня, Калі нас не здалее змаганне злякаць"
"За свабоду змагаюцца і свабоду здабываюць тыя, хто хочуць свабоды, але ня тыя, што хочуць есьці"
"Мы выйдзем шчыльнымi радамi На вольны родны свой прастор, Хай воля вечна будзе з намi, А гвалту мы дамо адпор!"
"Але яшчэ глушыце кроў. Гарыць душа і час настане, Калі з-за поля, з-за бароў Па-беларуску сонца гляне."
"У змаганні з цяжкасцямі дух вырастае"
"Браты, да шчасьця мы падходзiм: Хай гром грымiць яшчэ мацней! Ў крывавых муках мы народзім Жыцьцё Рэспублiкi сваёй!"
"Хто не мае праўды, сілы духовай, той борацца хітрасцяй, нянавісцяй, гвалтам, сілай цялеснай"
"Цвёрдасць волі азначае здольнасць асобы не паддавацца ніякім мольбам і просьбам, ніякім запалохванням і пагрозам мацнейшых, якія хацелі б перашкодзіць законнаму правасуддзю"