Макар Краўцоў
"Няхай жыве магутны, сьмелы Наш беларускi вольны дух"
"З квяцістымі сонечнымі думкамі, з нязломнай верай у лепшую долю і волю пойдзем усё наперад і наперад пад святым Сцягам вольнай Беларусі. Змагайся і стань вольным, Беларускі народ!"
"Але вырасла ўжо новая сіла, каторая павядзе за сабою беларускі народ. Ён зразумее нарэшце, што ніякая надворная апека не задаволіць яго патрэб, што ніхто не дасць спакою і парадку, апроч яго самога. Толькі ён сам уладар свае зямлі, гаспадар свайго краю, вызваліць сябе з свае нядолі. Толькі незалженая Беларусь збавіць нас раз назаўсёды ад чужой апекі і перакідвання за днаго боку на другі. Толькі Беларуская дзяржава запэўніць нам спакой, парадак і лепшую долю"
"Менавіта нацыяналізм, паводле Фрэнсіса Фукуямы, найбольш спрычыніўся да вызваленьня народаў ад камуністычнай дыктатуры. Не лібэралізм, не дэмакратыя – а менавіта нацыяналізм заняволеных камунізмам народаў. Там, дзе гэты працэс быў завершаны, зьявілася магчымасьць пераходу да дэмакратычнага лібэралізму, а дзе не завяршыўся, дзе стаўся затрыманы рэакцыйнымі сіламі – там нацыяналізм па-ранейшаму надзённы. Бо толькі нацыяналізм з найбольшай выніковасьцю здольны аб”яднаць сілы грамадзтва ў ягоным дэмакратычным разьвіцьці"
"Хай жа Беларусь пакажа, што яе верныя сыны здольны праліваць сваю гарачую кроў не толькі на чужую карысць і панаваннне, але таксама патрапюць здабыць і для сваёй зямлі лепшую долю і лепшую славу"
"Доўгія стагодзьдзі забівалі ў народзе ўсё, што можна было забіць. Але ж не забілі дарэшты. Тое, што народ сёньня не бярэ зброю ў рукі і не змагаецца — нічога. Беларускі народ і ў маўчаньні вялікі. Прыйдзе пара, і вырашальнае слова будзе сказана"
"Пры невысокай нацыянальнай сьведамасьці, разбурэньні мовы, культуры, гістарычнай памяці здольнасьць да супраціўленьня і кансалідацыі ў народа вельмі нізкая. Беларус будзе выязджаць у Расею, прыстасоўвацца да беднасьці, выжываць у нястачы і выміраць. Такое ўжо было. Галодныя не змагаюцца за свабоду. За волю змагаюцца тыя, хто яе хочуць. Свабода – гэта духоўная катэгорыя"