"Хто шануе сябе, таго і людзі шануюць"
"Чужыя грахі перад вачыма, а свае за плячыма"
"Душа твая належыць толькі Богу і гэтым палям, шабля – ваяводзе справядлівай вайны, жыццё – усім добрым людзям, сэрца – каханай. Але гонар і чэсць – яны належаць толькі табе і больш нікому"
"Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда вызначае: я — англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, рускі і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца ў тым, што мы — беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. А з гэтага вынікае тое, што беларус-інтэлігент адмяжоўваецца не толькі ад свайго народа, але і ад бацькоў сваіх. Мы ведаем такое здарэнне з адным нашым знаёмым настаўнікам, да якога прыехала з дому матка. У яго былі госці. Ён пры гасцях не пасмеў пазнаць свае мацеры: «Ідзі ты, кажа, кабетка, на кухню: там цябе накормяць». ("На ростанях")"
"Людзі нараджаюцца роўнымі перад сваім сумленнем"
"Ва ўсіх нас ёсць толькі адзін жорсткі суд – суд над сабою"
"Першыя ў гонары, першыя і ў свінстве"
"Абапірайся на цвёрдых, сумленных, хай непакорліва-самастойных, але непадкупных"
"Выжываць ‒ гэта любой цаною, а жыць ‒ гэта ўсё-ткі менш ці больш сумленна"
"Мы не выбіраем час, у якім жывем, але мы выбіраем пазіцыю, з якой жывем у гэтым часе"
"Няма горшага за той суд, якім судзіш сябе сам"
"Справа відушчых Не абурацца сьляпымі, А дапамагчы ім бачыць"
"Змагацца трэба за сваё, перш за ўсё, за свой гонар і сваю годнасць. Абараніўшы гонар і годнасць, палюбім свабоду"
"Хто плюе на жанчыну — той нелюдзь плюе на Радзіму, хто гандлюе святыняй — той маці сваю прадае"
"Воля аплачваецца крывёй, рабскае жыцьцё ‒ боязьзю, а выбар робіць сумленьне"
"Той сумленна рассудзіць, хто сабе не даруе..."
"Лепей памерці ад голаду, смагі і шчасьця ня ведаць спрадвеку, чым подласьць зрабіць хоць каму без развагі, тым болей – забіць чалавека"
"Апошні подпіс і пячаць на дыплом гераізму ставіць толькі смерць"
"Не цьвярдзі таго, за што ты ня можаш прысягнуць у імя чысьціні свайго сумленьня"
"Калі бліжні церпіць бяду, то трэба яго падтрымаць, хоць бы ён і саромеўся такой дапамогі з-за фальшывай амбіцыі"