"Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе, Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў"
"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову"
"Будзе незалежнай Беларусь ‒ будзе ўсё. У тым ліку мова і культура. Ня будзе незалежнасьці ‒ хутка ня будзе нічога!"
"Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа або нечым значным на сваёй"
"Родныя гукі... З гукаў — родныя словы... Са словаў — песьні, Казкі, паэмы, драмы, Жыцьцё, Радзіма, Народ."
"Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але наперш трэба знаць сваю"
"Аснова нацыянальнага адраджэньня кожнага народу – яго родная школа"
"Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор ‒ мова"
"Мова – аснова ня толькі нацыянальнай культуры, але і існаваньня нацыі, існаваньня этнасу"
"Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак"
"Нармальны працэс культурнага развіцця павінны быў выглядаць так: спярша ў самым поўным аб’ёме – уласная культура, затым іншыя – расейская, нямецкая, польская, ангельская – чым болей, тым лепш, наколькі хапае да таго здольнасцяў грамадства ці асобнага яго члена"
"Народ без школы ў роднай мове дзічэе"
"Нам мова далася крывёю"
"Краіна не можа быць незалежнай, калі ў яе афіцыйным жыцці пануе чужая мова. Чужая мова несумяшчальная з дзяржаўным суверэнітэтам, ёсць самая магутная зброя ў барацьбе з нацыянальнай ідэнтычнасцю, этнакультурнай спецыфікай Беларусі"
"Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда вызначае: я — англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, рускі і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца ў тым, што мы — беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. А з гэтага вынікае тое, што беларус-інтэлігент адмяжоўваецца не толькі ад свайго народа, але і ад бацькоў сваіх. Мы ведаем такое здарэнне з адным нашым знаёмым настаўнікам, да якога прыехала з дому матка. У яго былі госці. Ён пры гасцях не пасмеў пазнаць свае мацеры: «Ідзі ты, кажа, кабетка, на кухню: там цябе накормяць». ("На ростанях")"
"Без усведамлення, што такое мова ў жыцці народа, што такое нацыянальная культура, нацыянальная гісторыя, у народа не можа быць будучыні"
"Існуе няпісаны (і неабвержны) закон, які цудоўна ведаюць усе па-сапраўднаму адукаваныя і культурныя людзі: чым лепей ведаеш нейкую мову (і гэта можна сказаць не толькі пра мову, але і пра краіну, навуку, сяброў, многіх жанчын, мастацтва і г.д.) – тым больш яна прыгожая і значная"
"Калі чалавецтва ідзе да спрошчанасці казарменнай – тады адна мова, калі да складанасці – мноства"
"Сваё роднае, матчына слова мацней закранае струны сэрца ("На ростанях")"
"Па-за роднай культурай беларусы становяцца бессыстэмнай этнічнай масай"
"Сённяшні гаротны стан беларускай мовы - гэта не вынік выпадковага збегу якіх-небудзь неспрыяльных акалічнасцяў, гэта і не натуральная асіміляцыя ці добраахвотнае вырачэнне людзьмі свайго роднага слова. Тое, што і раней і зараз нас так моцна хвалюе ў мове, - гэта вынік дзе тонка прадуманай, а дзе проста сама непрыхаванай, грубай дыскрымінацыі самой дзяржавай законных правоў беларускага народа на выкарыстанне матчынага слова ва ўсіх сферах свайго грамадскага жыцця."
"Сапраўды незалежнай Беларусь можа стаць толькі тады, калі будзе мець у корані адрозную ад Расіі культурна-моўную прастору, адметныя ад свайго ўсходняга суседа нацыястваральную дзяржаўную палітыку, нацыянальнае аблічча базавага, тытульнага народа краіны"
"Духоўнае сваё жыццё чалавек выяўляе пры помачы мовы"
"Усімі даступнымі спосабамі трэба змагацца за родную мову"
"Без нацыянальнай школы нельга не толькі забяспечыць нармальнага этнакультурнага развіцця народа, але нават гарантаваць і само яго існаванне"
"Мова — самы дасканалы i ўсеабдымны крытэрый вызначэння этнiчнай прыналежнасцi культуры. Складзены беларусам на рускай мове тэкст песнi цi напiсаная да яе беларусам музыка — гэта ўжо не элемент беларускай нацыянальнай культуры. Тое ж самае можна сказаць пра оперу, аперэту, драматычны твор, няхай нават напiсаныя на сюжэт з беларускага жыцця"
"Пэўная мова ўжо адным сваім існаваннем даводзіць, што вынікае з пэўных неабходных, прыроджаных умоваў і патрэб"
"Паміраньне мовы такая ж натуральная зьява, як і нараджэньне яе. Быць можа, што і мая мова некалі памрэ. Як памру я сам, чалавек. І я аніяк не баюся натуральнай сьмерці. А от калі насільна паміраць – страшна"
"Заўсёды на адной мове будзе гаварыць столькі людзей, колькі іх ёсць злучаных супольнасцю ўражанняў і ўяўленняў"
"Сусветная практыка дае масу прыкладаў, што са стратай нацыянальнай мовы гiне i нацыянальная культура"