"Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы"
"На вуснах — мёд, а на сэрцы — лёд"
"Што цела любіць, тое душу губіць"
"Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак"
"Збірайце добрыя думкі ў сэрцы сваім, як пчала мёд"
"Душа твая належыць толькі Богу і гэтым палям, шабля – ваяводзе справядлівай вайны, жыццё – усім добрым людзям, сэрца – каханай. Але гонар і чэсць – яны належаць толькі табе і больш нікому"
"Ах, колькі ёсць красы цудоўнай поруч з намі, Калі глядзець вакол дзіцячымі вачамі!"
"І датуль чалавек жывы, покуль зь ім душа размаўляе"
"Звяртайце ўвагу не на багацце, але на сэрца, навуку і славу ў людзей"
"Як і ўсе пакуты, адну душу яны спархняюць, а другую гартуюць да трываласці сталі"
"Што чуе сэрца, тое без страху гавораць нашы вусны"
"Толькі чыстыя сэрцы бачаць сапраўдную прыгажосьць"
"У самыя розныя рэчы, заняткі і справы на гэтым свеце людзі ўкладаюць і думкі свае, і душу сваю і ў іх маюць сялібу сваёй любові"
"Жыві і цэльнасці шукай, Аб шыраце духоўнай дбай. І ў напружэнні паўнаты Свайго шырокага жыцця Без болю, ціха зойдзеш ты Ў краіну забыцця"
"Чалавек, які сапраўды любіць свайго бліжняга, мае ўважнае вока на яго патрэбы"
"Бачны свет надзвычай прыгожы і слаўны. Але прамінае, як сон, як кветка, засыхае. Вечнае і нябачнае – існуе праз вякі"
"Трэба журыцца душою на свежых магілах пуста пранёсшыхся дзён"
"Што зрабіў дабро, душа мая рада"
"Чалавечай душы няхораша мацаць рукамі. Далікатныя людзі самі ведаюць гэта, а недалікатным аб гэтым напамінаюць"
"Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсьць той спажытак для душы"
"Самае патаемнае для нас – гэта пакінуць народную душу ў любой песні"
"Добрыя ўчынкі і шчырая малітва, шчырая малітва і добрыя ўчынкі – вось непамыльныя спосабы і пэўнае аружжа чалавека ў барацьбе ягонай за шчасце сваё асабістае і за шчасце бліжняга яго"
"Здаровы сэнс вучыць, што ў шлюбе трэба старанна і рупна дбаць пра душэўную чысціню"
"Дык і ў тых, пра каго кажуць: душы іх з лёду – Растае лёд у танцы жыцця і свабоды"
"Прыземныя справы, самалюбныя інтарэсы, забыццё аб патрэбах душы, аб цноце, аб малітве, аб святых сакрамантах не спрыяюць таму, каб чалавек трывалае што і сапраўды цэннае мог здабыць у жыцці сваім"
"Вечнае жыццё ёсць дастатковай платаю"
"Праведнікі і пасля смерці застаюцца жывымі"
"Удзячнасць людзей абавязвае, бо яна іх робіць лепшымі, пакарнейшымі, будзіць прыязнь узаемную і стаецца крыніцай новых дабрадзействаў. І наадварот – няўдзячнасць, як ліхі віхор, засыпае пяском крыніцы людской дабраты"
"Не дзеля таго маем думаць мы аб смерці, каб сумаваць і вянуць, але каб жыццю прыспорыць красы і радасці, каб набрацца сілы і зацвісці. Да гэтага вядзе дарога дабра, дарога добрага, багабойнага жыцця, дарога добрых чынаў"
"Удзячнасць ёсць хрысціянскай добрасцяй. Няхай жа яна будзе пастаянным і неадлучным таварышам – анёлам душ нашых"
"Або не трэба дабрадзействаў прымаць і з іх карыстаць, або, калі іх хто прымае і імі карыстае, павінен разам з імі прымаць на сябе і абавязак удзячнасці"
"Дух Святы зімнае, акасцянелае, самалюбнае сэрца наша разагравае, паляпшае, робіць мілым сабе самому, людзям і Богу такжа"
"Чалавек не павінен гардзіць вонкавымі формамі жыцця, але прадусім павінен старацца аб вартасці сваёй духовай, каб жыццё яго было поўнае зместу і сілы. Цнота, дабрата душы, якой не відаць, чалавека вывышае, а заразумеласць, пышнасць, пратэнзіяльнасць, беспадстаўнае жаданне славы і прызнання ў людзей, якія так кожнаму кідаюцца ў вочы, чалавека звычайна абясцэньваюць і паніжаюць, бо выказваюць усю яго духоўную парожнасць і бязвартаснасць"
"Як гаспадар згубленую авечку, як жанчына згубленую драхму – шукае заўсёды Бог чалавека і заўсёды асвячае і агравае яго сваёй любоўю, не перастаючы клікаць яго да сябе. Не будзьма ж глухімі на кліч ягоны!"
"Святое Пісанне – жарало нашага духовага жыцця"
"Душа людская – поле, на якім Бог сее добрае сваё зярнё. Трэба нам старанна і вытрывала працаваць дзеля ўраджайнасці нівы – душы нашай, дзеля яе праўдзівай культуры, бо ж яна наша і ў дачаснасці, і ў вечнасці. Трэба нам старацца, каб гэтая душа-ніва наша была для нас раем, а не пустыняй нядолі"
"Між усіх цнотаў больш прыемная Богу тая, якая скіраваная на карысць душаў"
"Малітва – гэта родная мова душы нашай. Мовы гэтай забывацца мы не павінны ніколі. Малітва – гэта той узгорак, з якога лёгка можам бачыць свайго ворага, гэта той ручай “вады жывой”, што служыць здароўю душы і цела нашага"
"Вера душу нашу не толькі будзіць, але і асвячае, і дарыць яе супакоем і радасцяй унутранай"
"Маліцца па-хрысціянску – гэта значыць зысці аж на дно сваёй душы, сваёй сведамасці, успомніць і прызнаць сваю грэшнасць, перапрасіць Бога за свае віны, тады ўзнясціся да Божай ласкі і міласці, напоўніцца Божым святлом і сілай, каб, ізноў апынуўшыся ў віры жыцця, дарыць сваіх бліжніх цяплом сардэчнасці і ўслужнай міласці"
"Штучная рэстаўрацыя духоўнасці не зберажэ ад немачы і разбурэння"