"Ня будзе таго ніколі, каб жылі мы ў няволі!"
"Чалавек, які аднойчы адмовіўся ад волі, назаўжды робіцца вязнем"
"Забяры ў чалавека ў адзін дзень сваякоў, хлеб, волю, мову. Ён жа ўзбунтуецца. Ён зброю возьме. А тут ціснуць патроху, па каліву, па слоўцу, па чалавеку, па песні — непрыкметна адбіраюць"
"Можа таму і памірае ад настальгіі (самай чорнай і самай сьветлай хваробы) чалавек, які пры жывой радзіме топча чужыя травы, лашчыць чужыя кветкі, чуе чужую мову ад сваіх дзяцей"
"Цяпер ідзе разгром нацыянальнай культуры. Беларускую мову, і без таго пераўтвораную ў помесь, ў трасянку, улады канчаткова перасталі падтрымліваць і сказалі, што яна ім непатрэбная"
"Прыгнёт нараджае не толькі рабоў. Са слабых ‒ магчыма. Але з моцных ён нараджае волатаў!"
"Лепей ніякай велічы, чым веліч на касцях народа"
"Калі б Беларусь была менавіта незалежная, няхай бы яна была бедная, неразьвітая, адсталая ці слаба разьвітая – але калі б яна мела незалежнасьць, усё астатняе прыклалася б. А пакуль што яна не Беларусь, яна проста ператвараецца ў чарговую губэрню Расеі. Хіба не пра гэта сьведчыць уся палітыка сучаснага беларускага рэжыму?"
"Нацыянальная сымболіка – атрыбут нацыі. Але яе ў нас скралі, нахабна абрабавалі нацыю, што страшней за эканамічны рабунак і аналягічна нацыянальнаму генацыду. Ужо адно тое, ня кажучы пра рабунак свабоды, робіць рабаўнікоў злачынцамі – злачынцамі перад нацыяй. Нават калі яны спрабуюць падмяніць, падкласьці замест сьвятыні фальшыўку і патрабаваць да яе павагі як да сьвятыні. Гэта ўжо падвоенае злачынства"
"...рана ці позна самы жорсткі і ўсеўладны дыктатарскі рэжым рухне. Рухне зусім не таму, што яго скінуць нейкія рэвалюцыйныя сілы, а по той прычыне, што матэрыяльна ён будзе пазбаўлены магчымасцей для развіцця"
"Апошнімі гадамі ў Беларусі выпрацоўваюцца мадэлі таталітарызму, якія потым дзейнічаюць у Расеі"
"У грамадзтве, дзе кожны трэці – камуніст, а кожны другі – сексот, цяжка разьлічваць на перамогу дэмакратычнымі сродкамі"
"Падпісаньне саюзнай дамовы – гэта ня толькі сумная справа, гэта ўвогуле злачынства стагодзьдзя. Гэта, безумоўна, генацыд беларускай нацыі – канец яе гісторыі"
"Калі парушаюцца драбязговыя правы, то чалавек гатоў грызьціся за гэта і кусацца зубамі; там жа, дзе разьбіваецца сама аснова, прынцып, ён згінае сваю галаву і моўчкі падстаўляе яе пад абух"
"Жульніцкія і шулерскія прыёмы не раскрываюцца, а яны, безумоўна, мелі месца ў беларускіх выбарах... У нас да гэтага часу камуністы ходзяць з партрэтамі Леніна-Сталіна. А наперадзе іх ідзе прэзыдэнт Лукашэнка. Беларусь выпала з нармальнага, натуральнага гістарычнага эўрапейскага працэсу. Беларусь – гэта анамалія... Выйсьце для яе – наперадзе, а яна каціцца назад. Таму інакш як самагубства я не магу гэта расцаніць"
"Што тычыцца пазiцыi ўладаў да мяне, да гэтых усякiх кампанiй знявагi, то я скажу, што яны мяне мала чапаюць. Ад такiх улад iншага чакаць нельга. Я б куды горш сябе адчуваў, каб гэтыя ўлады пачалi мяне хвалiць, наблiжаць i адоваць прывiлеямi... А калi мяне там лаюць i паносяць гэтыя людзi, ну, мабыць, так сказаць, я ў iх вачах гэта заслужыў ‒ i гэта нармальна..."
"Нельга бясконца доўга стрымліваць самае святое ‒ урэшце адбудзецца выбух..."
"Самы найлепшы прыяцель, самы найлепшы збаўца наш ад нашага ліхалецця ‒ гэта мы самі. І калі не хочам загінуць, калі не хочам быць вечнымі рабамі,‒ павінны пакінуць мы благую прывычку думаць, што нехта прыйдзе і выратуе нас з нашай бяды, з нашай няволі. Гэта ж не можа быць, каб нехта быў лепшым прыхільнікам да нас, як мы самі для сябе"
"Я ведаю, што пры словах “непарушны”, “непадзельны”, “адзіны”, калі іх гаворыць мацнейшы, сапраўдных людзей цягне разбіць непадзельнасць, разбурыць непарушнасць. Бо гэта замаскаваны ланцуг рабства"
"О, Радзіма! У сэрцы мне гэта ня сьцерці: Юнака, што ўсклікнуў "Жыве Беларусь!", Зьбівалі да напаўсьмерці"
"Сённяшні гаротны стан беларускай мовы - гэта не вынік выпадковага збегу якіх-небудзь неспрыяльных акалічнасцяў, гэта і не натуральная асіміляцыя ці добраахвотнае вырачэнне людзьмі свайго роднага слова. Тое, што і раней і зараз нас так моцна хвалюе ў мове, - гэта вынік дзе тонка прадуманай, а дзе проста сама непрыхаванай, грубай дыскрымінацыі самой дзяржавай законных правоў беларускага народа на выкарыстанне матчынага слова ва ўсіх сферах свайго грамадскага жыцця."
"Але для нас, для беларусаў, якія змагаюцца яшчэ зь мінулым днём – з рускім каляніялізмам у кагэбоўскай упакоўцы, – для нас важна зразумець, што каштоўнасьці дэмакратыі і свабоды, якія вязуць да нас з Захаду, гэта ў значнай ступені – лібэральны сурагат у дэмакратычнай абгортцы. Ім, дэмакратычным лібэралам, важней узгадаваць тут, у нас, на Беларусі, сваіх гамасэксуалістаў ды фэміністак, ды экспартаваць на Беларусь адкіды сваёй культуры, чым сапраўды дапамагчы нам, беларусам, збавіцца ад расейскай каляніяльнай агрэсіі, абараніць беларускую мову ад зьдзеку і вынішчэньня, вярнуць беларускія школы і беларускую асьвету, умацаваць беларускую незалежнасьць і г.д. Іх не цікавяць праблемы нашага нацыянальнага выжываньня. Ім абходзяць, перш за ўсё, свае лібэральныя інтарэсы"
"На свабодзе прападу, А ў няволю не пайду! Буду вольным ваўкалакам, Ты ж на прывязі сабакам!"
"Воля аплачваецца крывёй, рабскае жыцьцё ‒ боязьзю, а выбар робіць сумленьне"
"Нікому іншаму, як агульнасаюзнаму цэнтру ў Маскве, Беларусь абавязана вядомай усяму свету па сваіх цяжкіх наступствах тэхнагеннай катастрофай на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Усё гэта лішні раз сведчыць, як важна кожнаму народу, у тым ліку і беларускаму, быць сапраўдным гаспадаром на сваёй зямлі"
"БССР, як недасканаламу, непаўнапраўнаму палітычнаму суб’екту СССР, мы абавязаны паўторным узвядзеннем у нашым краі з 1929 года прыгоннага права ў фармаце калектыўнай сельскай гаспадаркі (калгасы), што зрабіла нас не толькі беднымі матэрыяльна, але і істотна падарвала, аслабіла этнакультурны патэнцыял нашага народа, аслабіла сілы яго супраціву русіфікацыі"
"О, ганьба, ганьба! Ў нашы дні Такі разлом, туга такая! І баюць байкі баюны Северо-Западного края..."
"Прыгнечанага да глыбіні душы ратуе толькі вера ў Бога!"
"На працягу ўсяго часу існавання Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі нацыянальнае жыццё нашага народа не было такім страшэнна пакалечаным, абяскроўленым, бесперспектыўным, як сёння"
"Так бедна, як савецкія беларусы, не жылі іх суседзі — літоўцы і латышы. І так не жылі таму, што не ўваходзілі ў склад першай у свеце сацыялістычнай дзяржавы СССР. Не зведалі такой нішчымніцы і нашы суродзічы з Другой Рэчы Паспалітай, не гаворачы ўжо пра саміх палякаў."
"Да сёння застаюцца незабытымі ў памяці напалову разабраныя ўзімку 1938/39 года стрэхі крытых саломаю хлявоў. «Распранулі» ж іх дзеля таго, каб гэтай састарэлай, неспажыўнай з-за працяглага часу знаходжання пад сонцам, снегам і дажджом саломай карміць галодную жывёлу"
"Усё ўцісканае, крыўджанае, як заўсёды бывае, многа ў сабе мае маральнай сілы і красы"