"Будзе незалежнай Беларусь ‒ будзе ўсё. У тым ліку мова і культура. Ня будзе незалежнасьці ‒ хутка ня будзе нічога!"
"Цяпер ідзе разгром нацыянальнай культуры. Беларускую мову, і без таго пераўтвораную ў помесь, ў трасянку, улады канчаткова перасталі падтрымліваць і сказалі, што яна ім непатрэбная"
"Кніга забясьпечвае народу вечнасьць"
"Кніга – найвялікшы чыньнік культуры і гісторыі чалавецтва, кожнай нацыі і народа"
"Сэнс існавання кожнай інтэлігенцыі: яна развівае народную культуру"
"Баронячы наш народ, мы павінны бараніць і нашу культуру. І што б там не было, а гмах яе, калісьці распачаты, павінен быць збудованы да канца"
"Хай жыве светлая культурная праява, на чыей бы зямлі і ў якім бы народзе яна не праявілася"
"... Дык працуйма ж і далей! Сейма на роднай зямельцы здаровыя зярняты праўды, брацтва і свабоды, будзіма жывога народнага духа з магутным клікам: к сонцу і праўдзе! Будзем мець буйны ўраджай і багатае жніво. Не будзе нам страшны гэты паганы над намі торг нашых нязваных і насланых апекуноў. Ужо цяпер мы можам смела сказаць ім, як калісь сказаў Капернік аб Зямлі: "А ўсё ж такі яна рухаецца!", т.е. а ўсё ж такі мы жывём і будзем жыць!"
"Па-за роднай культурай беларусы становяцца бессыстэмнай этнічнай масай"
"Занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго, ‒ гэта знача глуміць народную душу"
"Далейшай трансфармацыi беларусаў у безнацыянальную, безаблiчную масу неабходна як мага хутчэй пакласцi канец. Дзякуй Богу, яшчэ не ўсё канчаткова страчана. Але хутка нас могуць залiчыць да рускiх. Такое немiнуча адбудзецца, калi i надалей пры маўклiвай згодзе беларусаў дзяржавай будзе праводзiцца мэтанакiраваная палiтыка русiфiкацыi. Здаровыя колы беларускага грамадства павiнны згуртавацца i рашуча выступiць супраць пераўтварэння насельнiцтва краiны ў нешта “прамежкавае”. I беларуская зямля пераўтворыцца ў тыповую рускую культурна-моўную правiнцыю, насельнiцтва якой будзе называць сябе рускiм, да чаго так iмкнуўся ў другой палове XIX ст. стаўленiк царскiх улад на пасадзе вiленскага генерал-губернатара Мiхаiл Мураўёў."
"Мова — самы дасканалы i ўсеабдымны крытэрый вызначэння этнiчнай прыналежнасцi культуры. Складзены беларусам на рускай мове тэкст песнi цi напiсаная да яе беларусам музыка — гэта ўжо не элемент беларускай нацыянальнай культуры. Тое ж самае можна сказаць пра оперу, аперэту, драматычны твор, няхай нават напiсаныя на сюжэт з беларускага жыцця"
"Асвета ёсць першай прыступкай, як фізічнага, гэтак аднолькава і маральнага паляпшэння побыту"
"Культура – гэта патэнцыя душы нашай, гэта творчая яе магчымасць, а такжа гэта ўсе рэальныя плады духоўнай нашай творчасці"
"Сусветная практыка дае масу прыкладаў, што са стратай нацыянальнай мовы гiне i нацыянальная культура"
"Дэмакратызацыя культуры – без гэтага свабоды палітычныя – адна мёртвая літара"
"Уладныя структуры ў найважнейшай сферы жыццядзейнасцi свайго народа — культуры — мэтанакiравана праводзяць русiфiкатарскую палiтыку"