"Ад'еўся як пан, а дурны, як баран"
"Прыбяры свінню хоць у золата ‒ усё роўна ў хлеў пойдзе"
"Паны і чэрці адной шэрсці"
"Як з пана пан, то аддасць валы, а як з мужыка пан, то здзярэ пасталы"
"Хвалі сена ў стагу, а пана ў грабу"
"Хвалі каняку пасля дарогі, а пана ‒ як выцягне ногі"
"Пана клянуць, а пан таўсцее"
"Паны ‒ на траіх носяць штаны"
"Пана не кляні, а віламі кальні"
"Служы пану верна, то ён табе голаву зверне"
"Быў бы паніч, каб не свіны лыч"
"Хто не разумее беларускай мовы, той не павінен займаць урадовай пасады на Беларусі"
"Не народ для ўрада, а ўрад для народа"
"Якім бы велічным не здаваўся трон, усё роўна на ім сядзіць задніца"
"Зусім не прагне сённяшняя знаць аб долі учарашняй знаці знаць"
"Я сцвярджаю не тырана, а караля, які будзе абараняць законы і звычаі нашага народа, а не кіравацца сваімі асабістымі капрызамі, клапаціцца толькі пра сябе і прыносіць шкоду пажытку паспалітаму, народнай справе (1573)"
"Калі ж сёння беларусы ў непараўнальна большай ступені нагадваюць рускіх, чым на час скону СССР, дык за гэта трэба «дзякаваць» дарэшты адарваным ад базавых для нашай зямлі культурна-моўных традыцый архітэктарам, ідэолагам нацыянальнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і ў першую чаргу яе кіраўніку"
"Кароль павінен рабіць толькі тое, што прадугледжвае ці патрабуе закон – вярхоўны ўладар як над грамадзянамі, так і над манархам"
"Звычайна да ўлады прыходзяць i кiруюць краiнай асобы з высокай нацыянальнай свядомасцю, адданыя культурна-моўным традыцыям уласнага народа, шчыра зацiкаўленыя ў захаваннi яго этнiчнай адметнасцi. Дзякуючы такiм асобам дзяржава здольна выратаваць свой народ ад этнiчнай смерцi ў вынiку дэнацыяналiзацыi"
"Уладныя структуры ў найважнейшай сферы жыццядзейнасцi свайго народа — культуры — мэтанакiравана праводзяць русiфiкатарскую палiтыку"