"Вайна бязлітасная да кожнага"
"Вайна надзіва сляпая ў адносінах да людзей і далёка не па іхніх заслугах распараджаецца жыццямі"
"Порахам чалавека ня выхаваеш"
"Без атак і абароны няма сапраўднае вайны"
"Песня сагравае. Песня не абцяжыць плечы ў паходах. Песня – нямногая з радасцей на вайне"
"Вайна закрывае ўсе далягляды"
"На фронце камандзір любіць байца за дапамогу, смеласць, адданасць, а баец камандзіра за кіраванне, розум, чуласць"
"Жыццём напоўнены салдацкі кацялок"
"Давай лепш без залішняга гонару – абодва будзем у пяхоце, побач. Бо на ліха мне тая кавалерыя, дзе я – найчасцей – за каня!"
"Ужо самая вайна – гэта пачатак гаспадарчага крызісу"
"Менавіта ў баях з рускімі пралілося мора беларускай крыві, панесена найбольш матэрыяльных страт, пераканаўчым сведчаннем чаму з’яўляюцца бесперапынныя войны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, Рэччу Паспалітай"