"Аснова нацыянальнага адраджэньня кожнага народу – яго родная школа"
"Таго народа ўжо няма… Але! Але ён здолее паўстаць нанова, Калі ў душы ягонай на чале Усіх святых парываў стане МОВА"
"Спольна і згодна працаваць над адраджэньнем сваёй вялікай старонкі, здабываць для сябе лепшую долю ‒ вось наша праўдзівая мэта ў жыцьці."
"Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа За нашу крыўду, за горкі наш жаль. Запяём песьню: «Хваліць цябе, Божа!» Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль. Зямля ты наша, зямля ты сьвятая, Радзі нам збожжа ды судзі пажаць, – Не прыйдзе вораг з маскоўскага краю На магазын наша зерне браць!"
"Пачнём зьбіраць зярно к зярняці, Былое ў думках уваскрашаць, Каб быт на новы лад пачаці І сеўбу новую пачаць"
"...Ускрэсьне Край, бо й Ён ускрос! Мацней за сьмерць, за ўсё, каханьне зямлі, дзе ад дзіцяці ўзрос... Устань-жа, ўстань, ускрэсьні сяньня, мой Край, як уваскрос Хрыстос!"
"... Дык працуйма ж і далей! Сейма на роднай зямельцы здаровыя зярняты праўды, брацтва і свабоды, будзіма жывога народнага духа з магутным клікам: к сонцу і праўдзе! Будзем мець буйны ўраджай і багатае жніво. Не будзе нам страшны гэты паганы над намі торг нашых нязваных і насланых апекуноў. Ужо цяпер мы можам смела сказаць ім, як калісь сказаў Капернік аб Зямлі: "А ўсё ж такі яна рухаецца!", т.е. а ўсё ж такі мы жывём і будзем жыць!"
"Пахавалі Купалу, Пахавалі Быкава, Пахавалі вялікіх. Але Беларусь не памрэ. Бо яны жылі для Беларусі"
"Давайце ўпарта верыць, што ўзлёт Беларусі непазбежны, і яе параненыя, падбітыя крылы здольныя ўрэшце рэшт узнесці яе ў сінія вышыні годнасці і ўпэўненасці, да непагаснага сонца волі і шчасця. Ні ў якім разе нельга складаць крылы!"
"Без каранёў нічога доўга не існуе. У беларусаў, бадай як мала ў каго іншага, ёсьць магутны гістарычны грунт – іхняя вялікая дзяржава, якую яны страцілі ў канцы ХVIII-га стагоддзя ў выніку міжнароднай змовы і наступнай затым расейскай акупацыі. Гэта – Вялікае Княства Літоўскае. На Вялікае Княства і абапіраецца Беларускае Адраджэньне"
"Але яшчэ глушыце кроў. Гарыць душа і час настане, Калі з-за поля, з-за бароў Па-беларуску сонца гляне."
"Веру, братцы: людзьмі станем, Хутка скончым мы свой сон; На сьвет Божы шырэй глянем, Век напіша нам закон."
"Веру, што для адраджэння кожнага народу мучаніцтва ёсць патрэбным; але ведаю такжа, што і справядлівасць ёсць абавязковай"