"Самая вялікая ўзнагарода, калі цябе хваляць тыя людзі, якім табе неяк не здарылася ў жыцці выпадку дапамагчы і зрабіць дабро. І самая вялікая бяда, калі цябе лае і ганьбіць той, каму тое дабро ты ўсё жыццё рабіў"
"Рабі дабро! Хоць нават коштам Апошніх сіл, апошніх мук. І не пытай: каму? завошта? Рабі - без просьбаў і прынук!"
"Набыць дабра не надта лёгка, Яно, як шклечка тое, крохка: Чуць да яго не так кранешся І з чарапкамі астанешся"
"Ах, колькі ёсць красы цудоўнай поруч з намі, Калі глядзець вакол дзіцячымі вачамі!"
"Без чалавечнасьці ня будзе й вечнасьці"
"Звычайна, добрае цягнецца да добрага"
"Дабро заўсёды перамагае зло ‒ вось адвечная ісціна, праўдзівасць якой кожнае пакаланне выпрабоўвае на сабе"
"Чалавек, які сапраўды любіць свайго бліжняга, мае ўважнае вока на яго патрэбы"
"Што зрабіў дабро, душа мая рада"
"Добрыя ўчынкі і шчырая малітва, шчырая малітва і добрыя ўчынкі – вось непамыльныя спосабы і пэўнае аружжа чалавека ў барацьбе ягонай за шчасце сваё асабістае і за шчасце бліжняга яго"
"Праўда і Дабро, як водблескі Бога самога заўсёды на свеце перамагаюць, даюць радасць сэрцам людскім і адкрываюць новы сэнс жыцця чалавечага"
"Зычліва і ахвотна чыніце ласку"
"Удзячнасць людзей абавязвае, бо яна іх робіць лепшымі, пакарнейшымі, будзіць прыязнь узаемную і стаецца крыніцай новых дабрадзействаў. І наадварот – няўдзячнасць, як ліхі віхор, засыпае пяском крыніцы людской дабраты"
"Не дзеля таго маем думаць мы аб смерці, каб сумаваць і вянуць, але каб жыццю прыспорыць красы і радасці, каб набрацца сілы і зацвісці. Да гэтага вядзе дарога дабра, дарога добрага, багабойнага жыцця, дарога добрых чынаў"
"Удзячнасць ёсць хрысціянскай добрасцяй. Няхай жа яна будзе пастаянным і неадлучным таварышам – анёлам душ нашых"
"Найвышэйшы загад веры нашай – любіць Бога і бліжняга. Любоў жа гэта, нібы ў водах люстраных, найлепш адбіваецца ў добрых чынах нашых"
"Побач з расцвітаючымі дабрачыннасцямі і д’ябал не спіць"
"Або не трэба дабрадзействаў прымаць і з іх карыстаць, або, калі іх хто прымае і імі карыстае, павінен разам з імі прымаць на сябе і абавязак удзячнасці"