"Рана загоіцца, злое слова ‒ ніколі"
"Са свайго языка спусціш — на чужым не зловіш"
"Родныя гукі... З гукаў — родныя словы... Са словаў — песьні, Казкі, паэмы, драмы, Жыцьцё, Радзіма, Народ."
"Калі я чытаю добрую кнігу, не папракайце мяне ў гультайстве. Не хочаце прызнаць, што я працую, дык думайце, што я малюся – Слову"
"Усялякае Слова, Богам натхнёнае, – карыснае! Яно вучыць, выкрывае, выпраўляе і карае!"
"Смех гаворку аздабляе"
"Няма чаго мянціць языкам, А крык, як быў, і будзе крыкам"
"Што чуе сэрца, тое без страху гавораць нашы вусны"
"Да прыгожых словаў трэба прыгожыя ўчынкі"
"Калі бяседа будзіць мілыя ўспаміны, Дык момантам здадуцца вечара гадзіны"
"Зык, літара – гэта толькі цень, а слова – кроў і косць, жывое цела ў нашых душах, дарагое, майстэрнае начынне – у ім наш духовы набытак"