Цётка
"Мы – сіла! Мы – права!"
"З квяцістымі сонечнымі думкамі, з нязломнай верай у лепшую долю і волю пойдзем усё наперад і наперад пад святым Сцягам вольнай Беларусі. Змагайся і стань вольным, Беларускі народ!"
"Гіене ‒ баяцца, сабаку ‒ вішчаць, Свінні ‒ рыцца ў гноі сваім, А льву патрэбны калючы гушчар, Родны край і свабода ў ім. П'ю за тое, каб нам сярод родных лясоў Не вішчаць, не дрыжаць, не крывіць, Бо ўсе мы тут не з гіен і не з псоў, Бо мы ‒ сапраўднай крыві"
"Я добра памятаю той дзень і час, калі ня толькі я, а ўвогуле, я так лічу, і народ, страціў свабоду. Гэта, канешне, для майго пакаленьня было на пачатку 30-х гадоў. Суцэльная калектывізацыя краіны... Ня толькі свабода, але было страчана і ўсё, зьвязанае зь ёй. Адбылася, увогуле, клясычная зьява – зьнікла свабода і, як вынік таго, зьнік хлеб. Народ на доўгія дзесяцігодзьдзі ўпаў у паласу хранічнае галадоўкі. Але рэч яшчэ ў тым, ці адчуваў ён узаемазалежнасьць свабоды і хлеба? Наўрад ці. Хаця тое выдатна разумелі бальшавіцкія кіраўнікі, якія ўпарта цьвердзілі пра "новую клясавую свабоду", якой яны ў 17-м годзе дамагліся дзеля народу. Тое, вядома, было мана, і яны ведалі тое. Мабыць, гэта разумеў і адчуваў народ, але не хацеў верыць самому сабе, бо мана была прыгажэйшая за рэчаіснасьць, прыгажэйшая за свабоду, а можа, і за хлеб таксама"
"Але вырасла ўжо новая сіла, каторая павядзе за сабою беларускі народ. Ён зразумее нарэшце, што ніякая надворная апека не задаволіць яго патрэб, што ніхто не дасць спакою і парадку, апроч яго самога. Толькі ён сам уладар свае зямлі, гаспадар свайго краю, вызваліць сябе з свае нядолі. Толькі незалженая Беларусь збавіць нас раз назаўсёды ад чужой апекі і перакідвання за днаго боку на другі. Толькі Беларуская дзяржава запэўніць нам спакой, парадак і лепшую долю"
"Пры невысокай нацыянальнай сьведамасьці, разбурэньні мовы, культуры, гістарычнай памяці здольнасьць да супраціўленьня і кансалідацыі ў народа вельмі нізкая. Беларус будзе выязджаць у Расею, прыстасоўвацца да беднасьці, выжываць у нястачы і выміраць. Такое ўжо было. Галодныя не змагаюцца за свабоду. За волю змагаюцца тыя, хто яе хочуць. Свабода – гэта духоўная катэгорыя"
"Годзе вам, годзе, царыкі-паганцы, Таптаць у балотах хрышчоны народ"