"Будзе незалежнай Беларусь ‒ будзе ўсё. У тым ліку мова і культура. Ня будзе незалежнасьці ‒ хутка ня будзе нічога!"
"Калі б Беларусь была менавіта незалежная, няхай бы яна была бедная, неразьвітая, адсталая ці слаба разьвітая – але калі б яна мела незалежнасьць, усё астатняе прыклалася б. А пакуль што яна не Беларусь, яна проста ператвараецца ў чарговую губэрню Расеі. Хіба не пра гэта сьведчыць уся палітыка сучаснага беларускага рэжыму?"
"Краіна не можа быць незалежнай, калі ў яе афіцыйным жыцці пануе чужая мова. Чужая мова несумяшчальная з дзяржаўным суверэнітэтам, ёсць самая магутная зброя ў барацьбе з нацыянальнай ідэнтычнасцю, этнакультурнай спецыфікай Беларусі"
"Толькі пры свабодзе і Незалежнасьці магчымы працяг беларускай гісторыі"
"Мы ведаем з гісторыі, што многія народы за сваю незалежнасць пралілі мора крыві. У нас жа гэта адбылося без асаблівых высілкаў і вялікіх дэбатаў... Відаць, незалежнасць патрабуе другой цаны, другой платы"
"Уставай жа, Беларусі Народзе! Пасылай сваіх сыноў бараніць свой мілы, любы край і стаяць на варце твайго дабра, твайго жыцця, твае незалежнай Беларускай Дзяржавы!"
"...Калісь амэрыканцы, змагаючыся з Англіяй за сваю Незалежнасьць, напісалі на сваім сцягу несмяротныя словы: "Амэрыка для амэрыканцаў". І гэта памагло: сягоння Амэрыка вольная. Павінны пайсці і мы па яе слядох і напісаць агністымі рунамі на сваім сцягу: "БЕЛАРУСЬ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ!""
"Але вырасла ўжо новая сіла, каторая павядзе за сабою беларускі народ. Ён зразумее нарэшце, што ніякая надворная апека не задаволіць яго патрэб, што ніхто не дасць спакою і парадку, апроч яго самога. Толькі ён сам уладар свае зямлі, гаспадар свайго краю, вызваліць сябе з свае нядолі. Толькі незалженая Беларусь збавіць нас раз назаўсёды ад чужой апекі і перакідвання за днаго боку на другі. Толькі Беларуская дзяржава запэўніць нам спакой, парадак і лепшую долю"
"У 1991 г. увесь свет не падтрымліваў нашай незалежнасці. Яны адкрыта дэкларавалі: яны супраць незалежнасці Беларусі ды Украіны. Пра гэта казалі і еўрапейскія палітыкі, і Джордж Буш у ЗША. Тым не менш мы дасягнулі незалежнасці без дапамогі Захаду. Калі мы сёння не зможам расправіцца з рэжымам, то ніякі Захад нам не дапаможа. Яны перадусім хвалююцца пра свае інтарэсы. Пытанне не ў тым, як ставіцца да нас свет, а ў тым, ці маем сілу, каб пераламаць гэты стан рэчаў"
"Сапраўды незалежнай Беларусь можа стаць толькі тады, калі будзе мець у корані адрозную ад Расіі культурна-моўную прастору, адметныя ад свайго ўсходняга суседа нацыястваральную дзяржаўную палітыку, нацыянальнае аблічча базавага, тытульнага народа краіны"
"Усё, што свядома рабіла і робіць вертыкаль кіраўніка дзяржавы па сціранні культурна-моўных адрозненняў паміж беларускім і рускім народамі на карысць апошняга — гэта не проста памылка, а паводле ўсіх сваіх параметраў сапраўдная нацыянальная здрада, паколькі ў такой сітуацыі нельга забяспечыць краіне фактычную дзяржаўную незалежнасць. Калі ж рэальнасцю стане супольная з Расіяй Саюзная дзяржава, Беларусі са сваім татальна зрусіфікаваным тытульным народам нязначна лепш будзе жыць, чым выкінутай з вады на бераг рыбе"
"Суверэнная Рэспубліка Беларусь яшчэ ніколі не знаходзілася ў такой страшэннай, глабальнай культурна-моўнай залежнасці ад Расіі, як сёння!"
"Нікому іншаму, як агульнасаюзнаму цэнтру ў Маскве, Беларусь абавязана вядомай усяму свету па сваіх цяжкіх наступствах тэхнагеннай катастрофай на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Усё гэта лішні раз сведчыць, як важна кожнаму народу, у тым ліку і беларускаму, быць сапраўдным гаспадаром на сваёй зямлі"