"У каго дзеці, у таго шчасце"
"Не навучаць бацькі, дык навучыць гора"
"Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце"
"Малыя дзеці – рукі баляць, вялікія – сэрца баліць"
"Дзеці – усьмешка Божая"
"Эх, досвітак маленства, лета! Вамі навек душа сагрэта!"
"Дзіцё, што ў коласе зярно"
"Сумленнасі трэба вучыцца ў маленькіх дзяцей, пакуль яны не навучыліся ад нас несумленнасці"
"Дзіця слабое, простае, нявіннае. Яно кожнаму павера, кожнага паслухае. Дзіця лёгка ашукаць, лёгка ўгаварыць яму няпраўду, лёгка закінуць у сэрца зярнё грэху. Дык сапраўды вялікім нягоднікам ёсць той, хто карыстаючыся слабасцяй дзіцяці і нявіннасцяй, зводзе яго з добрай дарогі, зрывае з яго вопратку нявіннасці, якая ўпадабняе дзіця да анёлаў"