"Кожны чалавек хоча кахаць і быць каханым, народжаны для кахання, шукае яго ўсё жыццё, моліцца яму і памірае з думкамі аб ім..."
"Каханне не памірае. Яно вечна застаецца ў грудзях лікуючай тугою слоў, Безнадзейным болем і непатольнай пяшчотай, Калі нічым не дапаможаш, хаця сэрца аб зоры разбі"
"Уся паэзія – ад кахання"
"Але каханне не памірае..."
"Той, хто кахае — бессмяротны. Ён у кожную хвіліну перажывае стагоддзе. I ён — вораг смерці. Таму, што смерць не для кахання, не для маці тваіх дзяцей. А ўжо для дзяцей, для твайго бяссмерця — менш за ўсё… Толькі кахаць"
"Пачынаецца ўсё з любвi. А iнакш i жыць немагчыма"
"На заінелым трамвайным акне хтось напісаў: "Я кахаю". Усе пазіраюць на свет праз гэтыя словы."
"Дзейнічай, працуй, аб'ядноўвай вузлом любові, вучы славіць Бога, любіць суайчыннікаў і маці-радзіму"
"Люблю тое, у што веру, а веру ў тое, што люблю"
"Той кахання не дастане, Хто адно глядзіць нажывы"
"Мой свет – мая вера, надзея, любоў – са мною"
"Людзей трэба прыцягваць любоўю і дзейнай падтрымкай"