Пімен Панчанка
"Новы тэмп жыцця нясе новыя рытмы, новыя мелодыі і песні. Але песні Максіма Багдановіча не згубіліся, не растварыліся ў імклівым бегу часу. Яны і сёння неабходны нашым сэрцам, яны неабходны сучаснасці і будучыні"
"Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак"
"Песня сагравае. Песня не абцяжыць плечы ў паходах. Песня – нямногая з радасцей на вайне"
"Калі народ любіць і ўшаноўвае песняй сваё гняздо, ужо гэта адно добра аб ім сведчыць"
"Самае патаемнае для нас – гэта пакінуць народную душу ў любой песні"
"Наша аснова – песня народная, а гэта значыць – не старэючая ніколі"
"Мы не павінны адмаўляцца ад таго, з чаго мы выраслі: ад прасеянага стагоддзямі і сугучнага з намі сёння нацыянальнага музычнага ладу і ад іншых асаблівасцяў нашай народнай музыкі."