"Якая справа, такая й слава"
"Роблена наспех і зроблена насмех"
"Работы да самай суботы"
"Які рамеснік ‒ такая работа"
"Спроба не хвароба"
"Мазалёваю працай не здабудзеш палацаў"
"Гаспадарку весці ‒ не лапці плесці"
"Адклад не ідзе ў лад"
"Хоць памалу, абы добра"
"Лета прагуляеце – восенню не збераце"
"Скора каты робяцца, ды сляпыя родзяцца"
"Сёння зробіш – заўтра як знойдзеш"
"Лепей трошкі зрабіць, чым багата нагаварыць"
"Любіш паганяць, любі і каня гадаваць"
"Пашыў: на сабаку ‒ мала, на ката ‒ вяліка"
"Няма чаго чакаць панукі, Калі работы поўны рукі"
"Памірай, а жыта сей. Рунь пра сейбіта раскажа."
"Мой радавод вёў летапіс свой плугам"