"Усе дарогі бясконцыя, апрача той, якая вядзе на могілкі"
"Найвышэйшая мудрасць у разважанні пра смерць, у спазнанні сябе самога і ў памятанні наступнасці"
"Не баюся я смерці, бо хачу вельмі жыць"
"Вечнае жыццё ёсць дастатковай платаю"
"Не дзеля таго маем думаць мы аб смерці, каб сумаваць і вянуць, але каб жыццю прыспорыць красы і радасці, каб набрацца сілы і зацвісці. Да гэтага вядзе дарога дабра, дарога добрага, багабойнага жыцця, дарога добрых чынаў"
"Перад тварам сьмерці кожны ня рыцар, а толькі пілігрым-вандроўнік"
"Апошні подпіс і пячаць на дыплом гераізму ставіць толькі смерць"