"Справядлівасць ‒ адзін з твараў ісціны. Рана ці позна, якія б моцныя і жорсткія асобы не хавалі яе ад людскога вока, якія б абставіны не скажалі яе твару ‒ справядлівасць пераможа"
"Справядлівасць патрабуе сумленна жыць, нікому не чыніць шкоды, кожнаму аддаваць тое, што яму належыць па праве, за добрыя справы ўзнагароджваць, а за дрэнныя – караць"
"Калі за нязначнае правапарушэнне і сур’ёзнае злачынства прадугледжваецца аднолькавае пакаранне, то ад справядлівасці не застаецца нічога"
"Дзе ёсць несправядлівыя законы, там ёсць і прадажныя суды"
"Услужыць нялёгка справядлівай славе!"
"Суддзя пры разумным асэнсаванні справы павінен заўсёды кіравацца прынцыпамі дабра і справядлівасці, не пераступаць межы правасуддзя і праз гэта апошняе не ператвараць найвышэйшы закон у найвышэйшую несправядлівасць"
"Добрая школа павінна падымаць душу і сэрца чалавека, павінна так рабіць, каб чалавек быў справядлівы, абходзіўся добра з усякім"
"Веру, што для адраджэння кожнага народу мучаніцтва ёсць патрэбным; але ведаю такжа, што і справядлівасць ёсць абавязковай"