"Мудрыя людзі ўсіх стагоддзяў сыходзіліся на думцы, што ў кожным – калі б яно не ўтварылася – гаспадарстве дастойнаму чалавеку нічога не можа быць даражэй за вольнасць. Затое няволя яму настолькі агіднаю мае быць, што не толькі маёмасцю, але і смерцю яе адганяць ад сябе павінен"
"Мэта і вынік усіх законаў, што існуюць на свеце,– каб кожны добрую славу сваю, здароўе і скарб-нажытак меў непашкоджанымі і страты ў гэтым ніколі не спадкаваў"
"Усякі жыхар, што сваёю вольнасцю ганарыцца, але не хоча ні ўведаць, ні зразумець закону, якім абаронена вольнасць яго, заслугоўвае ганьбавання"
"Калі мы хочам зберагчы наша грамадства, мы павінны з дапамогай законаў стрымаць тых ненасытных, якія ператварыліся ў рабоў раскошы і марнатраўства"
"П’яныя напоі шкодзяць не толькі прапойцам, але і ўсяму грамадству"
"Рэчы грамадскія не робяцца людзьмі, якія не маюць паняцця аб ідэалах грамадскіх"
"Свабода кожнага будзе забяспечана дастаткова, калі законы ў грамадстве прымусяць людзей жыць так, каб ніхто нікому не шкодзіў"
"Калі грамадства дазваляе чалавеку не зважаць на закон і рабіць усё, што кожны хоча, яно гэтым самым патурае прыхамаці і сваволі мацнейшых і нясе рабства згалелым і нямоглым"