Леў Сапега
"У прававой дзяржаве павінен кіраваць закон, а не асоба"
"Не чужой якой мовай, але сваёй уласнай законы пісаныя маем і на любую крыўду адпор сваімі законамі дадзім. (Старажытнабеларускі арыгінал: "Не обчим яким языком, але своим власным права списаные маем и каждого часу чого нам потреба ку отпору всякое крывды ведати можем")"
"Пільнуйцеся, каб абіраліся і ў суды, і ў трыбуналы людзі, якія не толькі добра дасведчаныя ў законах, але і сумленне маюць, і Бога баяцца; якія б дзеля спажытку свайго, ласункаў ды падарункаў, на шкоду бліжнім законаў не перакручвалі, але, простай дарогаю ідучы, трымаліся праўды святой і людской справядлівасці і захавалі вольнасць, якою мы цешымся, у цэласнасці непарушнай"
"Для прыстойнага чалавека няма большай асалоды, як жыць у сваёй айчыне ў поўнай бясьпецы, ні з кім ня біцца і не сварыцца і каб ніхто яго не зьняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро"
"Наша вольнасць, якою мы ганарымся сярод хрысціянскіх народаў, найперш у тым палягае, што пана, які б панаваў не паводле законаў, але паводле жадання свайго, над сабой не маем, а самі валодаем сваёй славай, нажыткам сваім і сваім жыццём"
"Закон і ўсталёўваецца на тое, каб дужы-заможны не ўсё, што яму зажадаецца, чворыў"
"З’яўляемся нявольнікамі правоў дзеля таго, каб карыстацца свабодай"
"Мудрыя людзі ўсіх стагоддзяў сыходзіліся на думцы, што ў кожным – калі б яно не ўтварылася – гаспадарстве дастойнаму чалавеку нічога не можа быць даражэй за вольнасць. Затое няволя яму настолькі агіднаю мае быць, што не толькі маёмасцю, але і смерцю яе адганяць ад сябе павінен"
"Мэта і вынік усіх законаў, што існуюць на свеце,– каб кожны добрую славу сваю, здароўе і скарб-нажытак меў непашкоджанымі і страты ў гэтым ніколі не спадкаваў"
"Усякі жыхар, што сваёю вольнасцю ганарыцца, але не хоча ні ўведаць, ні зразумець закону, якім абаронена вольнасць яго, заслугоўвае ганьбавання"